Жители Поставского района на диалоговых площадках предложили усилить информирование через СМИ

Местная власть

На мінулым тыдні агучыць хвалюючыя пытанні, паразважаць пра набалелае, а таксама абмеркаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё Пастаўшчыны, прапанаваць уласныя варыянты дзяржаўнага ладу і найбольш аптымальныя шляхі далейшага развіцця краіны жыхары раёна маглі двойчы. У сераду — у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі, у пятніцу — у вялікай зале пасяджэнняў райвыканкама.

Талерантнасць – шлях да міру

Пад такой назвай прайшло адкрытае мерапрыемства на базе бібліятэкі. Першапачаткова яно распрацоўвалася для навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа і мела выключна адукацыйную мэту. Але з-за неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі сустрэчу з юнакамі і дзяўчатамі прыйшлося адкласці. А каб падрыхтаваны матэрыял знайшоў свайго слухача, на гадзіну зносін запрасілі жыхароў раёна з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Змястоўную лекцыю па тэме падрыхтавала загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іна Бандарэнка. Яна прывяла азначэнні тэрміна «талерантнасць» у некаторых мовах свету. І хоць у розных народаў гэта паняцце трактуецца па-рознаму, аднак мае аднолькавую сут­насць і лічыцца чалавечай дабра­дзейнасцю. Да пытання талерантнасці звярталася не адно пакаленне. А ў наш час яно стала настолькі актуальным, што 25 гадоў назад 16 кастрычніка абвешчана Міжнародным днём талерантнасці.

Выступае Іна Бандарэнка

— Амаль усе даследчыкі нашага этнасу аднадушныя ў тым, што дамінуючай рысай характару беларусаў з’яўляецца талерантнасць, — канстатавала Іна Бандарэнка. — Так склалася гістарычна, бо нашы продкі жылі побач з іншымі нацыямі, вывучалі іх мову і культуру, цесна ўзаема­дзейнічалі. Цярпімасць, павага да чужых звычак і традыцый сталі вызначальнымі ў нашым менталітэце. Хочацца, каб яны былі ўласцівыя і іншым народам свету.

Сваё стаўленне да талерантнасці выказалі і госці сустрэчы. Яны пагадзіліся, што гэта якасць уласцівая беларусам, але лічаць: менавіта яе не хапае ўладзе ў апошні час у адносінах да свайго народа. Паколькі большасць узнятых гасцямі пытанняў і прыведзеных прыкладаў адносяцца да кампетэнцыі сілавых структур, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская, якая прысутнічала на мерапрыемстве, прапанавала задаць іх спецыялістам на сустрэчы ў райвыканкаме. Забягаючы наперад, скажу, што да іх абмеркавання справа не дайшла — узніклі іншыя пытанні.

Да ўдасканалення – праз дыялог

Дыялогавая пляцоўка ў райвыканкаме сабрала прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутацкага корпусу, грамадскіх арганізацый і актыўных грамадзян. Прапанаваныя для абмеркавання тэмы — перспектывы развіцця краіны і рэгіёна; роля грамадскіх арганізацый, самакіравання, іншых прадстаўнікоў грамадскасці ў павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага, эканамічнага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва Беларусі.

Такія сустрэчы актыўна праводзяцца па ўсёй краіне напярэдадні Усебеларускага народнага сходу. Падрыхтоўка да яго ўжо пачалася: створаны рэспубліканскі, абласныя і раённыя арганізацыйныя камітэты. На Пастаўшчыне яго ўзначаліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. Парадак вылучэння ўдзельнікаў сходу  будзе вызначаны ў бліжэйшы час.

З развіццём народнагаспадарчага комплексу і сацыяльнай сферы раёна прысутных азнаёміў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Ён адзначыў, што бягучы год быў вельмі складаным з многіх прычын. У тым ліку істотны ўплыў на развіццё эканомікі, функцыянаванне сацыяльнай сферы аказала і неспрыяльная эпідсітуацыя. Але, нягледзячы на гэта, па выніках 10 месяцаў раён працуе з чыстым прыбыткам, станоўчай рэнтабельнасцю продажу, ростам выручкі і вытворчасці працы. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,5%.

— Захоўваецца станоўчая дынаміка экспарту, развіваецца сельская гаспадарка, будуюцца жыллё і сацыяльна значныя аб’екты, — пералічваў Станіслаў Чымбург. — Разам з прыве­дзенымі і іншымі станоўчымі прыкладамі ёсць і праблемныя пытанні. Перш за ўсё гэта сітуацыя з занятасцю жыхароў працаздольнага ўзросту гарпасёлкаў Лынтупы і Варапаева. Але і яна вырашаецца кіраўніцтвам раёна шляхам пошуку інвестараў. Так, маёмасць варапаеўскіх заводаў ЖБВ і ДАК на аўкцыёне набылі ТАА «Мир дубрав» і «ТермоХаус». На абодвух прадпрыемствах плануецца арганізаваць вытворчасць па перапрацоўцы драўніны і стварыць па 20 працоўных месцаў. Столькі ж іх павінна з’явіцца і на былым Лынтупскім спіртзаводзе, дзе ТАА «Блокс Таун» мае намер наладзіць вытворчасць па разліве бутыляванай пітной вады.

Зараз актыўна — не без складанасцей — фарміруецца бюджэт раёна на наступны год. Аднак па-ранейшаму будзе захавана яго сацыяльная накіраванасць.

Галоўны санітарны ўрач раёна Святлана Рассеева ахарактарызавала эпідсітуацыю на Пастаўшчыне.

Пасля непрацяглага перапынку масавая захваральнасць на каранавірусную інфекцыю пачала рэгістравацца ў верасні, — паведаміла Святлана Рассеева. — У другую хвалю ў нас у 1,5 раза больш хворых, чым у першую. Цяжэй працякае і сама хвароба. Сітуацыя з захваральнасцю ў нашым раёне менш складаная, чым у большасці рэгіёнаў. Больш за месяц штотыднёвы прырост складае 3-5 чалавек. Гэта дазваляе гаварыць пра тое, што мы выйшлі на плато. Змяншаецца колькасць шпіталізаваных на стацыянарнае лячэнне ў ЦРБ, як і колькасць аддзяленняў, перапрафіляваных пад лячэнне каранавіруснай інфекцыі.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава і першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч спыніліся на дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, лідарамі якіх з’яўляюцца. У тым ліку на тым, якія сілы і сродкі накіраваны на барацьбу з COVID-19.

Амаль да ўсіх дакладчыкаў былі пытанні. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі стан эканомікі і эпідсітуацыя. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі ўдакладнялі, як напаўняецца і расходуецца раённы бюджэт, на колькі працэнтаў ён датуецца вобласцю, якія тэндэнцыі росту зарплат. Тлумачэнні даў начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Павел Казакевіч. На пытанні, каму робяцца тэсты на COVID-19, які дыягназ указваецца ў прычыне смерці чалавека, і пра забяспечанасць раёна медыцынскімі кадрамі адказаў галоўны ўрач ЦРБ Ула­дзімір Чакавы.

Шмат было і іншых пытанняў. Мяркуючы па іх змесце, людзям не хапае інфармаванасці. Яе вырашана ўзмацніць праз мясцовыя сродкі масавай інфармацыі.



Читайте также:
Проблему необходимо обозначать и решать — считает председатель райисполкома Сергей Чепик
Объявлен смотр-конкурс по подготовке г.Поставы к новогодним праздникам
В райисполкоме обсудили вопросы реализации государственной молодежной политики на Поставщине



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.