15 января в 1-й радиотехнический центр прибыло пополнение солдат срочной службы

Приграничье

Паабяцалі служыць узорна

15 студзеня ў 1-ы радыётэхнічны цэнтр прыбыло папаўненне. На працягу некалькіх дзён салдаты тэрміновай службы асвойваліся на новым месцы. А на гэтым тыдні прынялі кодэкс гонару абаронцы Айчыны — нешта накшталт міні-прысягі, якую даюць перад саслужыўцамі.

Ціснуў мароз, зямлю прыпарушваў сняжок. Але «арктычнае» надвор’е прымушала перамінацца з нагі на нагу толькі мяне — асабовы склад цэнтра на пляцы воінскай часці стаяў па стойцы смірна. У прызначаны час пачаўся запланаваны рытуал.

— Зелянкевіч Максім! Янушкоўскі Дзяніс! Шляга Сяргей! — па чарзе прадстаўляе салдат тэрміновай службы ваеннаслужачым цэнтра камандзір 1-га РТЦ Аляксей Дубовік і выклікае падысці да сябе.

Адзін з момантаў урачыстага рытуалу

Нядаўнія навабранцы бадзёра адгукаюцца «я» і страявым крокам набліжаюцца да камандзіра, каб прыняць з яго рук баявую зброю і зачытаць урачыстыя словы кодэкса. Абяцаюць прысутным несці службу годна, паважаць саслужыўцаў.

— Служу Рэспубліцы Беларусь! — рапартуе новае папаўненне і згодна з назначанымі пасадамі становіцца ў строй.

— Віншую з прыбыццём у падраздзяленне, прыняццем кодэкса і атрыманнем штатнай зброі, — падсумоўвае начальнік часці. — Да сканчэння тэрміну вашай службы і звальнення ў запас у нас з вамі адна агульная мэта — нясенне баявога дзяжурства па ахове Дзяржграніцы ў паветранай прасторы. Камандзіраў узводаў, афіцэраў і прапаршчыкаў на­цэльваю паспрыяць навучанню новага папаўнення, каб яно як мага хутчэй прыступіла да выканання службовых абавязкаў.

Салдату тэрміновай службы зброю ўручае камандзір цэнтра Аляксей Дубовік

Дзякуючы восеньскаму прызыву падраздзяленне папоўнілася на 20 чалавек. У адрозненне ад папярэдніх гадоў, ёсць і нашы землякі. Напрыклад, з пастаўскага райваенкамата прызываўся Яўгеній Асяненка. Хлопец скончыў мясцовы каледж па спецыяльнасці «Тэхнік-механік», у арміі будзе камандзірам аддзялення каманднага пункта. Вельмі задаволены, што служба праходзіць на малой радзіме, бо часцей можна бычыць родных і сяброў. Бацькі, бабуля і дзядуля ўжо наведвалі яго ў часці.

З райцэнтра і Яўгеній Вайцяхоўскі. Ён скончыў Полацкі дзяржуніверсітэт па спецыяльнасці «Прамысловае і грама­дзянскае будаўніцтва», служыць будзе ва­дзіцелем гаспадарчага аддзялення. Жэня — творчая асоба: грае на баяне і гітары, спявае. Плануе актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах і ствараць святочную атмасферу асабоваму складу часці. Упэўнены, што атрымае ў войску жыццёвы вопыт, стане больш дысцыплінаваным, вытрыманым і мужным.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Военнослужащие погранзаставы «Ярево» охраняют границу в любую погоду (+видео)
Поставские правоохранители подвели итоги оперативно-служебной деятельности за 2020 год
Новогодняя ночь едва не обернулась трагедией для 14-16-летних подростков в Воропаево



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.