5 января — День работников социальной защиты. Соцработник Лилия Парневич

Общество

Прафесія – дапамагаць

Сацработнік Лілія Парневіч працуе ў Пастаўскім ТЦСАН з 2014 года. За гэты час колькасць лю­дзей, якіх яна абслугоўвае, вырасла ўтрая — з 4 да 12 чалавек. Сярод новых падапечных не толькі пажылыя, але і інваліды-калясачнікі, якія пражыва­юць адны і патрабуюць асаблівага догляду.

Лілія Баляславаўна вельмі любіць сваю работу, а таму лёгка пераадольвае ўсе звязаныя з ёй цяжкасці. Яна не баіцца фізічнай працы, умее знайсці падыход да любога і належным чынам выконвае свае шматлікія абавязкі — прыбірае, гатуе, робіць пакупкі, ходзіць ў паліклініку па рацэпты і ў аптэку па лекі…

Сацыяльны работнік Лілія Парневіч

— Кожны з падапечных патрабуе шмат увагі, клопату, а часам і цярпення, — гаварыла Лілія Парневіч. — Але ўсё роўна з аптымізмам пачынаю чарговы працоўны дзень, бо па жыцці люблю дапамагаць людзям. Яны ў сваю чаргу не скупяцца на ўсмешкі і добрыя словы. Падапечныя з інваліднасцю (ім 26 і 38 гадоў) ставяцца да мяне, як да старэйшай сястры, а пажылыя лічаць за дачку — пастаянна называ­юць то «дачушкай», то «дзетачкай». Я рана страціла бацькоў, таму вельмі цаню такія цёплыя адносіны.

Сацработнік падкрэсліла, што для яе вельмі важная падтрымка кіраўніцтва ТЦСАН, з якім можна і параіцца, і аператыўна вырашыць любыя пытанні. Гэта дадае ўпэўненасці і настрою. А яны так неабходныя ў паўся­дзённай няпростай працы.


Сацыяльная служба Пастаўшчыны: лічбы і факты

  • На ўліку ў Пастаўскім ТЦСАН знаходзяцца 11 467 чалавек. Сярод іх 856 адзінокіх грамадзян, 5 420 адзінока пражываючых, 467 інвалідаў І і ІІ груп.
  • У структуру цэнтра ўваходзяць 8 аддзяленняў. Адно з іх — сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ў Паставах — было адкрыта ў 2020 годзе. Дзякуючы гэтаму, удалося ўдасканаліць работу з сем’ямі, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.
  • У мінулым годзе ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі створаны 8 новых рабочых месцаў.
  • З красавіка мінулага года ў Паставах адноўлена аказанне разавых сацыяльных паслуг па апрацоўцы прысядзібных участкаў.
  • Паступленні ад рэалізацыі сувенірнай прадукцыі, вырабленай у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў, за 11 месяцаў 2020 года склалі 3 955 рублёў. Гэта на 95% больш, чым у 2019-м.
  • У аддзяленнях кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў забяспечана 100-працэнтная запаўняльнасць.
  • Цэнтрам па-ранейшаму праводзіцца работа па прыцягненні замежнай бясплатнай дапамогі. У 2020 годзе заключаны 2 дагаворы, сума грантаў склала амаль 60 000 еўра. З іх 49 500 еўра пой­дуць на будаўніцтва сацыяльнага дома. Рэалізацыю праектаў плануюць пачаць сёлета.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
В г.п. Воропаево торжественно открыли станцию обезжелезивания и водопровода (обновлено)
Поставчанин Сергей Форманюк вручную шьет все изделия кожгалантереи
Подарками, поздравлениями и веселыми гуляниями запомнятся поставчанам зимние праздники



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.