7,5 тонны шишек елки необходимо заготовить работникам Поставского лесхоза

Общество

Час збіраць шышкі

За горадам пры дарозе, што вядзе ў Азёркі, растуць высокія елкі. На працягу некалькіх дзён тут можна было назіраць, як ідзе збор шышак з іх. Для гэтага выкарыстоўвалася аўтавышка, якую лясгас арандаваў у філіяле «Пастаўскае ДРБУ-132». Спачатку вадзіцель Іосіф Пузан надзейна прыпаркоўваў каля дрэў машыну, выпускаў стралу. Леснікі пастаўскага лясніцтва Генадзій Шышла і Віталій Ляўко ў спецыяльнай амуніцыі, з вёдрамі забіраліся ў люльку, прышпіляліся рамянямі бяспекі і пасля гэтага павольна падымаліся да вершалін. Там яны збіралі лясны ўраджай. Робіцца гэта выключна ўручную.

На аўтавышцы — леснікі Генадзій Шышла і Віталій Ляўко

— Аптымальны перыяд збору шышак — снежань—люты, — расказвала інжынер па лесааднаўленні лясгаса Алена Мінчанкова. — У гэты час плады шчыльна закрытыя, з іх не высыпаецца крылатка. Сёлета нам трэба нарыхтаваць 7,5 тоны шышак елкі. Паколькі яна пладаносіць раз у 4-6 гадоў, то наша задача ў час максімальнага плоданашэння нарыхтаваць насення ў запас. Збіраем яловыя шышкі з дрэў, якія растуць пры дарозе, бо аўтавышка ў лес не заедзе, а таксама на лесасеках, са спілаваных дрэў. Елка павінна быць не маладзейшай за 40 гадоў. З адной тоны шышак атрымліваецца да 10 кілаграмаў насення. Сасна пладано­сіць адзін раз у 2-3 гады, насенне пачынаем збіраць, калі дрэва дасягае 15 гадоў. Сасновыя шышкі таксама нарыхтоўваем падчас планавых рубак або на лесанасенных плантацыях. Сярэдні выхад насення з шышак сасны складае ўсяго 1,5%.

Якасць шышак правярае майстар лесу пастаўскага лясніцтва Юлія Яновіч

Елка пладаносіць раз у 4-6 гадоў, сасна – раз у 2-3 гады.

У гэтым сезоне значная частка шышак пашкоджана хваробамі, чэрвяточынай. Таму работнікам гадавальніка, майстрам лесу прыхо­дзіцца дасканала правяраць іх перад адпраўкай у цэх перапрацоўкі сыравіны Глыбоцкага вопытнага лясгаса. Там сыравіна сушыцца, з яе дабываюць семкі з крылаткай, якую пасля чарговай прасушкі выдаля­юць. Партыю насення адвозяць на праверку ў рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр. Там вызначаюць яго класнасць, усходжасць і выдаюць пасведчанне на кожную партыю насення. Пасля гэтага складваюць у спецыяльныя герметычныя пакеты і закладваюць на захоўванне ў вялікі халадзільнік. Пры неабходнасці лясгасы падаюць заяўку на пастаўку ім насення. Пастаўскі лясгас кожную вясну ў гадавальніку высявае ад 30 да 100 кілаграмаў насення сасны і елкі (у залежнасці ад неабходнасці).

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Любовь подкрепляется не красивыми словами, а конкретными делами. Семья Елены и Руслана Найденок
Не торты, а произведения искусства создает жительница аг. Новоселки Ольга Бугай
В Поставах в микрорайоне 6-го городка открылся новый детский сад



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.