Ацаніць сітуацыю на месцы

Местная власть

Ацаніць сітуацыю на месцы

Да VI Усебеларускага народнага сходу застаецца ўсё менш часу. У гэтыя дні яго ўдзельнікі ладзяць сустрэчы ў працоўных калектывах. Іх мэта — пачуць меркаванні, прапановы работнікаў па развіцці прадпрыемстваў, на якіх яны працуюць, і дзяржавы ў цэлым на наступную пяцігодку.

Перад калектывам ДРБУ-132 выступае Пётр Курто

У чацвер у філіял «Пастаўскае ДРБУ-132» наведаўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. Ён падзякаваў дарожнікам за іх нялёгкую работу, пацікавіўся ўмовамі працы, узроўнем заработнай платы, планамі на будучае. Засяродзіў увагу на найбольш актуальных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця пастаўскага рэгіёну і краіны.

— Наведванне працоўных калектываў — эфектыўная форма работы з людзьмі, — гаварыў Пётр Курто. — Гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцы, убачыць, як працуе прадпрыемства і як выконваюцца даведзеныя паказчыкі, вырашаюцца сацыяльныя пытанні, даведацца, што хвалюе людзей, і прыняць неабходныя меры па задавальненні іх патрэб.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.