ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «ДЮСШ-Шахтёр» (Солигорск)—«Атлант» (Поставы) — 3:1

Спорт

Рана рукі апусцілі

«ДЮСШШахцёр» (Салігорск) — «Атлант» (Паставы) — 3:1

10 тур. 3:1 (23:25; 25:12; 25:14; 25:14)

Выязны склад нашай каманды ў Салігорску зноў не быў аптымальным. Сапернік, наадварот, выставіў сваіх наймацнейшых ігракоў, уключаючы чатырох валейбалістаў з вопытам гульні ў элітным дывізіёне. Перад гэтым ён дома разграміў леташніх бронзавых прызёраў з Гродна. А вось у гульні з «Атлантам» у салігарчан абраны план зрываўся.

Стартавая партыя была самай відовішчнай і цікавай: пастаўчане прадэманстравалі ў ёй, што прыехалі перамагаць. Асабліва ўдала працавала іх асноўная зброя — атакі першым тэмпам. Як і ў папярэдніх матчах, іх упэўнена завяршалі і набіралі ачкі дыяганальныя Віталь Варанец і Максім Іваноў. На прыёме і на флангах нашы дзейнічалі таксама надзейна, што дазволіла ім выйсці наперад.

На жаль, у пачатку другога сэта атрымаў траўму і больш не з’явіўся на пляцоўцы наш асноўны лібера, кандыдат у майстры спорту Аляксандр Зарэцкі. Гэты эпізод стаў вызначальным у матчы, і дублёры наймацнейшага клуба Беларусі загулялі на куражы. У пастаўчан гульня разладзілася: мяч валіўся з рук, яны пачалі шмат памыляцца. Нягледзячы на тое, што галоўны трэнер Даніла Шышко паспрабаваў вяр­нуць падапечным упэўненасць у сілах серыяй замен, байцоўскага характару пастаўчанам усё ж не хапіла. Яны, губляючы канцэнтрацыю, не змагаліся да канца, аддавалі ініцыятыву канкурэнтам.

На выездзе згулялі Аксёненка (к), Варанец, Іваноў (Марцінкевіч), Русак (Каспер), Казлоўскі (Канаш), Болгаў (Лосік), лібера Зарэцкі, Літвіновіч.

У туры аднаасобны лідар — сталічны РДВАР-2003 — пасля перамогі ў Гродне (3:1) яшчэ больш адарваўся ад усіх і адзіны ідзе без паражэнняў. У групе «Б» зноў вызначыўся (3:0) гомельскі «Бумпрам», які быў мацнейшым за СДЮШАР «Энергія». Пасля двух кругоў пастаўчане апусціліся на чацвёрты радок у турнірнай табліцы. Сітуацыя для іх ускладнілася, бо тры з 4-х матчаў яны правядуць на выездзе. Дома згуляюць толькі раз — 20 лютага — з камандай РДВАР-2005 (Мінск). А пакуль рыхтуюцца да супрацьстаяння з «Камунальнікам-ГДУ» (Гродна).

Уладзімір Шык



Читайте также:
В ближайшее время в Поставах зальют катки возле СШ №1 и №4, в 6 городке и на Юбилейной
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. РДВАР-2003 (Минск)—«Атлант» (Поставы) — 3:1
Скользкая тема. Частые зимние травмы: как избежать и что делать?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.