ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. РДВАР-2003 (Минск)—«Атлант» (Поставы) — 3:1

Спорт

Удача адвярнулася

РДВАР-2003 (Мінск)—«Атлант» (Паставы) — 3:1

Пасля працяглага перапынку пастаўчане першымі адкрылі гульнявую праграму тура. Сустрэча ў сталіцы была прызначана на 12 гадзін. Нашы на роўных змагаліся з леташнім чэмпіёнам і аднаасобным лідарам, нягледзячы на адсут­насць распасоўшчыка і капітана, кандыдата ў майстры спорту Ула­дзіміра Юзвовіча. Сапернік — базавы клуб зборнай Беларусі (U-19) — знаходзіўся ў выдатнай форме пасля праведзенага ў пачатку года інтэнсіўнага вучэбна-трэніровачнага збору.

За ходам захапляльнага супрацьстаяння можна было сачыць у прамой трансляцыі ў інтэрнэце. Спачатку гульня ішла ачко ў ачко. Але  канцоўку першай партыі ўсё ж лепш правялі мінчане і выйшлі наперад. З такім развіццём падзей «Атлант» не пагадзіўся і найбольш моцна згуляў у наступным сэце. Удалымі былі атакі першым тэмпам у выкананні Віталя Варанца і Максіма Іванова. Таксама прыбавілі пастаўчане ў гульні на флангах, над сеткай, што дазволіла ім дагнаць гаспадароў. Аднак развіць свой поспех у далейшым у іх не атрымалася: сапернікі, нягледзячы на свой малады ўзрост, больш спрактыкаваныя.

У цэлым дастойна згулялі на выездзе Варанец, Болгаў (Канаш), Аксёненка (к), Русак (Саўчук), Казлоўскі, Іваноў (Марцінкевіч) і лібера Зарэцкі. А саперніка парадаваў чарговы поспех: нават без уліку выніку іх наступнай сустрэчы ў Гродне ён датэрмінова заняў 1-е месца ў групе і ў трэцім крузе ўсе матчы правя­дзе на сваёй пляцоўцы. Пастаўчан чакае цяжкі паядынак у Салігорску. У ім барацьба пойдзе за 3-е месца на папярэднім этапе, таму ім трэба абавязкова дабіцца поспеху. Тады 30 студзеня  яны распачнуць трэці круг першынства дома матчам з РДВАР-2005. У іншым выпадку адправяцца ў Гродна і яшчэ два паядынкі правядуць на выездзе.

Наш наступны апанент — ДЮСШ «Шахцёр» — без праблем адолеў (3:0) на выездзе сталічны РДВАР-2005. Іншыя матчы тура прайшлі без нечаканасцей: «ЦАР-Камунальнік» (Магілёў)—«Бумпрам» (Гомель) — 0:3, «Газавік» (Гомель)—«Узлёт» (Орша) — 3:0.

Уладзімір Шык



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—«ДЮСШ-Шахтёр» (Солигорск) — 3:0
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. РДВАР-2005 (Минск)—«Атлант» (Поставы) — 0:3
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—«Коммунальник-ГрГУ» (Гродно) — 0:3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.