Как работают работники районного Дома культуры во время пандемии коронавируса?

Культура

Не сталі на паўзу

Жыццё не стаіць на месцы. Нават сёння, у разгар пандэміі каранавіруса, калі многія краіны свету аб’яўляюць лакдаўн. У Беларусі яго не было і, спадзяюся, не будзе. Але шматлікія супрацьэпідэмічныя абмежаванні, уведзеныя мінулай вясной, прымусілі прадстаўнікоў амаль усіх прафесій у нашай краіне вучыцца працаваць у новых умовах. Найперш гэта датычыць работнікаў культуры.

— Першая хваля каранавіруса проста шакіравала нас: пасля вялікай колькасці мерапрыемстваў раптам усё абвалілася — адмянілі адзін канцэрт, другі… — расказвала дырэктар раённага Дома культуры Ала Чарнюк. — Але выратавала добраўпарадкаванне тэрыторыі: усю вясну мы правялі на вуліцы. Пры гэтым думалі: што рабіць далей? Ёсць творчы патэнцыял, які неабходна выкарыстоўваць, калектывы, артысты… Таму пакрыху пачалі асвойваць інтэрнэт-прастору. Стварылі свой канал на YouTube, старонкі ў Instagram і «ВКонтакте», групу ў «Одноклассниках» і пачалі выкладваць там фота і відэа. Акрамя таго, многія работнікі Дома культуры змяшча­юць ролікі на асабістых старонках у сацсетках, каб іх змагло ўбачыць як мага больш людзей.

Дырэктар раённага Дома культуры Ала Чарнюк, мастацкі кіраўнік Алена Слядзеўская, загадчыца дзіцячага аддзела Таццяна Кухальская і балетмайстар Алеся Глазко разглядаюць прывезеную тканіну для новых сцэнічных касцюмаў

Такім чынам сёння ў YouTube ёсць невялікія відэафільмы пра ўсе народныя і ўзорны калектывы РДК: хары ветэранаў і настаўнікаў, цыркавую студыю «Каскад» і вакальную «Юніта», ансамблі «25 плюс-мінус» і «Скіфы», лялечны тэатр «Вытварашкі». Яны ўяўляюць сабой фота- або відэарад з музычным суправаджэннем. Там жа можна знайсці літаратурна-музычную кампазіцыю «Не забывайце пра вайну», прысвечаную 75-годдзю Перамогі, святочную праграму «Дзякуй вам, урачы», створаную да Дня медыцынскага работніка, запісы іншых канцэртаў.

— Летась мы рыхтавалі сольны канцэрт удзельніка народнай эстраднай групы «25 плюс-мінус» Пятра Караля, які адзначаў сваё 60-годдзе, — працягвала Ала Баляславаўна. — Але з-за эпідэміі правесці яго ўжывую не атрымалася. Вырашылі зрабіць відэазапіс і змясціць у інтэрнэт. На днях запішам канцэрт самой групы. Таксама нядаўна пачалі запісваць і самастойна манціраваць спектаклі, якія ставім для дзяцей.

Ва ўстанове па-ранейшаму працуюць усе клубныя фарміраванні, у якіх займаюцца не толькі дзеці, але і дарослыя.

І колькасць наведвальнікаў не змяншаецца. Зараз, пакуль праводзіцца мала мерапрыемстваў, многія аматарскія калектывы пакрыху рыхтуюцца да абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў. Найбліжэйшы адбудзецца ўжо ў лютым. Гэта агляд-конкурс патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў», у якім прымуць ­удзел выхаванцы «Юніты». Хор ветэранаў вядзе падрыхтоўку да рэспубліканскага конкурсу «Песні Перамогі», прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, і да запісу свайго сольнага канцэрта. Хор настаўнікаў у маі збіраецца на «Харавую асамблею» на фестывалі «Браслаўскія зарніцы». «Скіфы» паедуць у чэрвені на фестываль вакальна-інструментальных ансамбляў «ВIАtоn» у г. Дуброўна. Цыркавая студыя мае намер удзельнічаць адразу ў двух мерапрыемствах — аглядзе мажарэтак на «Славянскім базары ў Віцебску» і ў рэспубліканскім фестывалі цыркавога мастацтва «Арэна», які пройдзе ў лістападзе ў Оршы. А яшчэ ў маі павінен адбыцца юбілейны канцэрт калектыву, прысвечаны 15-годдзю яго стварэння. Тэатр «Вытварашкі» збіраецца падаваць заяўку на ўдзел у арт-праекце «Лялечны дворык» на «Славянскім базары» і абласным свяце-конкурсе «Лялечны свет» у Сянно. А група «25 плюс-мінус» плануе выезд на «Яблычны фэст» у Шаркаўшчыну.

Зразумела, ва ўмовах эпідэміі каранавіруса ў работнікаў культуры здараюцца творчыя перапынкі. Падчас іх супрацоўнікі ўстановы бяруць у рукі іголку з ніткай і шыюць касцюмы для калектываў. Летась абнавілі амаль усе касцюмы артыстаў, якія былі задзейнічаны ў навагодняй казцы, — стварылі 6 камплектаў для ўдзельнікаў цыркавой і танцавальнай студый. Працягваюць займацца гэтым і сёлета. На мінулым тыдні зноў закупілі тканіну, з якой будуць шыць абноўкі для танцавальнай групы, цырка, «Юніты» і «Вытварашак». Самі робяць і раставыя лялькі. Адным словам, без справы не сядзяць.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
В поставском Доме ремесел «Стары млын» начали работать две выставки
Работы поставских мастеров участвуют в столичной выставке «Рождественские узоры»
В районном ДК прошло новогоднее представление «Малыш и Карлсон» (+фото)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.