Компетентные, ответственные, добросовестные. Специалисты Белагропромбанка Мария Шурпик и Анастасия Попова

Общество

У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначылі банкаўскія і фінансавыя работнікі.

Кампетэнтныя, адказныя, добрасумленныя

Так кіраўніцтва ЦБП №217 у г. Паставы ААТ «Белаграпрамбанк» характарызавала мне вядучага спецыяліста аддзела карпаратыўнага бізнесу Марыю Шурпік і яе калегу — спецыяліста ІІ катэгорыі Анастасію Папову, парэкамендаваўшы напісаць пра іх у газету з нагоды прафесійнага свята.

Паміж Марыяй Анатольеўнай і Насцяй тры дзесяцігоддзі як па ўзросце, так і па працягласці работы ў банку. Але, працуючы поплеч, яны не адчуваюць гэтай розніцы і многаму вучацца адна ў адной.

У банкаўскую сферу Марыя Шурпік прыйшла ў 1986-м. Уладкавалася эканамістам у Дзяржбанк і на гэту ж пасаду выйшла з дэкрэтнага водпуску ў створаны ў 1991 годзе Белаграпрамбанк. Затым была бухгалтарам у аддзеле ўнутрыбанкаўскіх аперацый, спецыялістам аддзела разлікаў. Пазней назначылі намеснікам галоўнага бухгалтара, у 2004-м — галоўным бухгалтарам. Два гады таму, калі ў Беларускім аграпрамысловым адбылася аптымізацыя і аддзел разлікаў скасавалі, стала вядучым спецыялістам аддзела карпаратыўнага бізнесу.

Марыя Шурпік і Анастасія Папова за работай

— Цяперашняя работа для мяне абсалютна новая, — расказвала жанчына. — Усё жыццё я займалася бухгалтэрыяй, прыцягвала кліентаў і заключала з імі розныя дагаворы: зарплатныя, дэпазітныя і інш. А зараз крэдытую прадпрыемствы раёна — за мной замацаваны ААТ «Кураполле-агра», «Ярэва-агра» і ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі». Збіраю пакеты дакументаў і выдаю пазыкі на бягучую дзейнасць, сачу за своечасовым пагашэннем крэдытаў і выплатай працэнтаў, правяраю мэтавае выкарыстанне грошай. У гэтай сферы прафесіянал Насця. Яна падказвае мне, як правільна зрабіць аналіз дзейнасці прадпрыемства, аформіць усе дакументы на выдачу крэдыту. А я ў сваю чаргу вучу яе адкрываць дэпазіты і рахункі, рабіць плацёжныя даручэнні.

Анастасія Папова — выпускніца эканамічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Там атрымала спецыяльнасць «Фінансы і крэдыт» і працуе па ёй у Белаграпрамбанку ўжо 3,5 года. Вядзе такія гаспадаркі, як ААТ «Камайскі-агра», «Навасёлкі-Лучай» і КУСП «Ляхаўшчына-агра». Акрамя крэдытавання, займаецца банкастрахаваннем: у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі з Белдзяржстрахам, Белэксімгарантам і Белкаапстрахам, прапануе сельгаспрадпрыемствам страхаваць тэхніку, будынкі, іншую маёмасць. Як і калегі з аддзела, прыцягвае да супрацоўніцтва малы і сярэдні бізнес: адпраўляе на прыватныя прадпрыемствы і ў арганізацыі пісьмы з запрашэннем стаць кліентамі банка, выязджае на месца і расказвае пра банкаўскія прадукты, падключае розныя паслугі, кансультуе.

Па прызнанні абедзвюх жанчын (няхай Насця даруе, што так яе называю), нагрузка ў аддзеле вельмі вялікая. Апроч названых вышэй абавязкаў, спецыялісты штоквартальна робяць поўны аналіз дзейнасці кожнага прадпрыемства: аналізуюць балансы, справаздачы, эфектыўнасць работы… Для гэтага трэба ўнікнуць ва ўсё, чым жывуць падапечныя зараз, і ведаць, што плануюць на будучыню. Увогуле, па рабоце прыходзіцца шмат чытаць — вывучаць розныя ўказы, пастановы, інструкцыі, якія пастаянна мяняюцца. А яшчэ — сачыць за абнаўленнем працэнтных ставак і банкаўсіх прадуктаў, каб своечасова даводзіць іх да кліентаў. З усім пералічаным гераіні артыкула бездакорна спраўляюцца.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Продукция поставских хлебопеков стала призерами конкурса-смотра «Смаката-2020»
Работники ОАО «Поставымебель» собирают детскую мебель в новом детском саду в 6 городке
Бригада Поставского РЭСа — в тройке лидеров по ремонту и содержанию электросетей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.