Кто будет представлять Поставщину на VI Всебелорусском народном собрании?

Местная власть

Давер – надзейным

11—12 лютага ў Мінску пройдзе VI Усебеларускі народны сход. Як мы паведамлялі раней, для ўдзелу ў ім на сесіі раённага Савета дэпутатаў вылучаны старшыня райсавета Пётр Курто, дырэктар СШ №3 Вераніка Казлоўская, дырэктар ААТ «Паставымэбля» Сяргей Лацецкі, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Іна Ягела, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дунілавіцкай яслі-сад—сярэдняй  школы Вольга Андрэйчык і першы намеснік дырэктара ААТ «Пастаўскі малочны завод» Георгій Касцень.

Выбраны кандыдатуры на Усебеларускі народны сход і ў грамадскіх арганізацыях. Старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік адправіцца на маштабны форум ад РГА «Белая Русь», дырэктар ААТ «Хацілы-агра» Вячаслаў Крыштафовіч — ад Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, галоўны рэдактар «Паставы ТБ» Юлія Лазікевіч — ад «Беларускага саюза жанчын».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.