Кто стал лучшим «Снежным снайпером» среди детей и подростков?

Образование

Зарад бадзёрасці і пазітыву

У сераду на стадыёне Пастаўскай гімназіі прайшлі штогадовыя раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер». Яны сабралі больш за сотню ўдзельнікаў ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.

Праявіць сваё майстэрства ў лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі прыбылі прадстаўнікі 10 школ: усіх гарадскіх, Варапаеўскай, Камайскай і Навасёлкаўскай СШ, Лынтупскай і Дунілавіцкай ЯССШ, а таксама гаспадары спаборніцтваў — гімназісты. У склад каманд увайшлі па 12 чалавек. Яны былі раздзелены на тры ўзроставыя катэгорыі: 2009—2010, 2007—2008 і 2005—2006 гадоў нараджэння. У кожнай групе гонар сваёй навучальнай установы абаранялі два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі.

Школьнікі малодшай групы беглі два кругі па 300 метраў, сярэдняй і старэйшай — два па 500 метраў. Пасля першага круга ўдзельнікаў чакала стральба. Са становішча лежачы ім трэба было паразіць 5 мішэняў на 10-метровай адлегласці. Тыя, хто дапусціў промахі, адпраўляліся на штрафныя кругі працягласцю 25-30 метраў.

Нягледзячы на тое, што надвор’е ў той дзень выдалася вельмі марознае, гэта не астудзіла запалу юных спартсменаў. Яны праяўлялі байцоўскі характар ужо са старту, змагаліся з сапернікамі на дыстанцыі і агнявым рубяжы пры падтрымцы сваіх настаўнікаў і таварышаў па камандзе. Канешне, не абышлося без падзенняў і крыўдных промахаў у час стральбы, нехта губляў лыжы і палкі, а некаторыя наогул сыходзілі з дыстанцыі. Але моцны зарад бадзёрасці і пазітыву атрымалі ўсе без выключэння.

Пераможцаў «Снежнага снай­пера» вызначылі ў кожнай узроставай катэгорыі. Імі сталі: у малодшай групе — Раман Пронька з Навасёл­каўскай СШ і Нэлі Бандарэнка з СШ №1, у сярэдняй — Аляксандр Дубіновіч (СШ №3) і Анастасія Голуб (Навасёлкаўская СШ), у старэйшай — Антон Зямчонак таксама з Навасёлкаўскай школы і Ілона Сакалова з СШ №4. Пераможцы прымуць ­удзел у абласных спаборніцтвах, якія адбудуцца на наступным тыдні.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
За 9 лет воспитанники Александра Бучнева завоевали около 80 дипломов в соревнованиях по плаванию
В ближайшее время в Поставах зальют катки возле СШ №1 и №4, в 6 городке и на Юбилейной
Скользкая тема. Частые зимние травмы: как избежать и что делать?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.