Молоды, активны, амбициозны. В Поставах прошла встреча молодежи с руководством района

Общество

Крэатыўныя, творчыя, вясёлыя маладыя людзі, якія праявілі сябе ў розных сферах дзейнасці, сабраліся на мерапрыемства пад назвай «Актыўнае пакаленне».

Ладзілася яно ў раённым Доме культуры напярэдадні навагодніх свят. На сустрэчу з таленавітай моладдзю прыйшлі старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік і яго намеснік Станіслаў Чымбург, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская, першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч.

Члены Маладзёжнай палаты: Ганна Русак, Паліна Кішко, Дзмітрый Будзько, Мікіта Пурлан, Мілана Лапша і Алеся Буйко

— Рады вітаць усіх, хто сабраўся ў гэтай зале, — звярнуўся да прысутных Сяргей Чэпік. — На Пастаўшчыне стала добрай традыцыяй праводзіць сустрэчы кіраўніцтва раёна з адоранымі маладымі людзьмі. У 2020 годзе да нас прыехалі 100 выпускнікоў розных навучальных устаноў. Вядома, затрымаюцца не ўсе. Прычыны розныя: нехта можа расчаравацца ў выбранай прафесіі, некага пацягне на радзіму — у іншыя рэгіёны Беларусі. З тых, хто быў накіраваны ў наш раён у 2019-м, засталося 78 чалавек. Раённая ўлада ўдзяляе шмат увагі развіццю творчых і інтэлектуальных здольнасцей дзяцей і моладзі, фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце з падрастаючым пакаленнем. У нас ёсць дзе займацца спортам, куды пайсці адпачыць у вольны час. У гаспадарках, на прадпрыемствах і ў арганізацыях робіцца ўсё для таго, каб маладыя спецыялісты прыжыліся на Пастаўшчыне, палюбілі гэты край і прыносілі яму карысць. Клопат пра маладое пакаленне з’яўляецца найважнейшай часткай сацыяльнай работы.

Затым старшыня райвыканкама разам з першым сакратаром раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ўручыў Ганаровыя граматы РК ГА «БРСМ» і падарункі, падрыхтаваныя аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Іх атрымалі юнакі і дзяўчаты, якія вызначыліся на розных абласных конкурсах, фестывалях, іншых мерапрыемствах, унеслі найбольш важкі ўклад у развіццё Пастаўшчыны, запісалі на свой рахунак шмат добрых спраў.

Многія пастаўчане з нецярпеннем чакаюць кожнай пятніцы і выпуску навін мясцовага тэлебачання. Ім падабаюцца цікавыя рэпартажы не толькі вопытных журналістаў, але і яркія, аператыўныя сюжэты Дзіяны Парневіч. Дзяўчына творча падыходзіць да падрыхтоўкі кожнага выпуску, імкнецца напоўніць яго большай колькасцю навін.

Сяргей Чэпік віншуе з узнагародай Дзіяну Парневіч

Прафесія ваеннаслужачага заўсёды была прэстыжнай і запатрабаванай. Яе выбіраюць толькі моцныя духам, фізічна падрыхтаваныя, мэтанакіраваныя маладыя людзі. Адзін з тых, хто добрасумленна выконвае свае службовыя абавязкі, пільна нясе службу па абароне рубяжоў нашай краіны, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце 1-га радыётэхнічнага цэнтра воінскай часці 25888 Сяргей Цеплякоў. Яго вызначаюць актыўная грамадзянская пазіцыя, высокі прафесіяналізм.

Пры раённым Савеце дэпутатаў дзейнічае Маладзёжная палата. Яе члены ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, якія ладзяцца ў раёне, многія з’яўляюцца валанцёрамі атрада «Добрае сэрца». Сярод узнагароджаных навучэнцы СШ №1 і гімназіі Алеся Буйко, Паліна Кухальская, Мілана Лапша, Паліна Кішко, Ганна Русак.

Важкі ўклад у падрыхтоўку кожнага мерапрыемства ўно­сяць работнікі культуры. За твор­часць і прафесіяналізм узнагароды з рук старшыні райвыканкама атрымалі рэжысёр Юнькаўскага сельскага Дома культуры Валерый Жук’ян, старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Валянціна Друсь, вядучыя спецыялісты Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна Вольга Лойка і Лізавета Тамашэвіч.

Прафесія педагога здаўна лічыцца адной з сацыяльна значных. Толькі добры настаўнік можа знайсці падыход да кожнага дзіцяці, захапіць сваім прадметам, навучыць з павагай адносіцца да іншых лю­дзей, любіць Радзіму. За высокія вынікі ў рабоце, вялікі ўклад у развіццё маладзёжнага руху на Пастаўшчыне на мерапрыемстве былі адзначаны педагогі-арганізатары СШ №2 і гімназіі Валерыя Тарасевіч, Анастасія Валошчанка, майстар вытворчага навучання Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Паліна Маісеева, намеснік дырэктара школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Ганна Антух.

Сярод важнейшых кірункаў дзейнасці ГА «БРСМ» — ахова правапарадку. Члены мала­дзёжнага атрада «Дазор» разам з сілавымі структурамі раёна сочаць за парадкам падчас правя­дзення масавых мерапрыемстваў, патрулююць вадаёмы, нагадваюць грамадзянам правілы бяспекі. Актыўныя ў гэтым плане сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ СШ №4 Ігар Нежавец і навучэнцы школы Мікіта Пурлан, Мікіта Нусін, Дзмітрый Будзько, камандзір студэнцкіх атрадаў «Маладзёжны» і «Юнацтва» Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Арцём Жолуд.

Святочнага настрою прысутным дабавілі вакалісты Анастасія Врублеўская, Дзіяна Дунец, Алеся Буйко, Ганна Антух, ­удзельнікі ўзорнай цыркавой студыі «Каскад».

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
5 января — День работников социальной защиты. Соцработник Лилия Парневич
Стали известны результаты смотра-конкурса на лучшее новогоднее оформление. Кто в числе победителей?
Сегодня я волшебник. Добрая история о том, как 174 больных ребёнка поверили в чудо



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.