Небольшой, дружный коллектив работает в отделении Беларусбанка по ул. Красноармейской в Поставах

Общество

У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначылі банкаўскія і фінансавыя работнікі.

Невялікі, дружны калектыў працуе ў аддзяленні №230/2122 ААТ «ААБ Беларусбанк» па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах.

Гэта аддзяленне добра вядомае як гараджанам, так і вяскоўцам, бо яно найстарэйшае ў нашым раёне — было адкрыта яшчэ 10 кастрычніка 1950 года. Сёння тут аказваецца поўны пералік паслуг фізічным асобам. У банку на мосце, як часта называюць яго пастаўчане, можна не толькі аформіць грошы ва ўклад і правесці розныя аперацыі з банкаўскімі плацежнымі картачкамі, але і застрахаваць сваё жыццё і здароўе, адправіць грашовы перавод у любую кропку свету па сістэме Western Union і з яе ж дапамогай атрымаць перавод з-за мяжы, набыць латарэйны білет і інш.

Акрамя рабочых месцаў спецыялістаў, ва ўстанове выдзелены некалькі зон самаабслугоўвання кліентаў. Так, на знешнім баку будынка ўстаноўлены банкамат, унутры ёсць інфакіёск з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў. Таксама ў аддзяленні арганізавана рабочае месца для трымальнікаў банкаўскіх плацежных картачак. На ім кліент мае магчымасць самастойна ажыццяўляць аперацыі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Пры гэтым заўсёды можа разлічваць на дапамогу работнікаў банка.

Упраўляючая аддзялення Алена Гузянкова (на пярэднім плане) са спецыялістамі Святланай Крыўко, Святланай Дробыш, Тэрэзай Шылько і Інай Катовіч

Пастаяннымі супрацоўнікамі аддзялення з’яўляюцца спецыялісты па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг Іна Катовіч, Тэрэза Шылько і Святлана Дробыш. Стаж кожнай з гэтых жанчын у сістэме Беларусбанка складае больш за 16 гадоў і кожную вызначаюць высокі прафесіяналізм, паважлівыя адносіны да кліентаў, чуласць і гатоўнасць дапамагчы ім, што дазваляе арганізоўваць работу на належным узроўні. А калі неабходна кансультацыя, калегі заўсёды звяртаюцца да Іны Мікалаеўны, якая выконвае найбольш складаныя банкаўскія аперацыі. З чэрвеня 2020 года пастаянна працуе ў аддзяленні спецыяліст па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў Святлана Крыўко, якая таксама мае вялікі вопыт работы ў банку і адрозніваецца адказнасцю, дакладным выкананнем заданняў, высокім узроўнем абслугоўвання кліентаў.

Ну а ўзначальвае гэты невялікі, дружны калектыў Алена Гузянкова. На работу ў ЦБП №230 ААТ «ААБ Беларусбанк» яна прыйшла 8 гадоў назад, добра сябе зарэкамендавала і ў верасні 2018 года была назначана ўпраўляючай аддзялення. Алена Аляксандраўна пастаянна павышае сваю прафесійную кампетэнт­насць, у тым ліку шляхам самаадукацыі, заўсёды ветлівая і тактычная з кліентамі і калегамі па рабоце.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Работники ОАО «Поставымебель» собирают детскую мебель в новом детском саду в 6 городке
Бригада Поставского РЭСа — в тройке лидеров по ремонту и содержанию электросетей
Компетентные, ответственные, добросовестные. Специалисты Белагропромбанка Мария Шурпик и Анастасия Попова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.