8 дыпломаў розных узроўняў заваявалі на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах пастаўскія школьнікі.
Інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла з 11 па 15 студзеня на базе навучальных устаноў Віцебска, Оршы і Лужасна. Туды разам з іншымі ўдзельнікамі адправілася каманда нашага раёна ў складзе 16 чалавек. І васьмёра з іх вярнуліся дамоў з узнагародамі.
Так, дыплом І ступені па геаграфіі атрымала 9-класніца Пастаўскай гімназіі Лізавета Афанасьева, настаўнікам якой з’яўляецца Ігар Пракаповіч. Яшчэ адна вучаніца Ігара Міхайлавіча — 8-класніца Вікторыя Вітко — адзначана дыпломам ІІІ ступені. Такі ж дыплом па рускай мове і літаратуры ў 11-класніцы гімназіі Лізаветы Жамойдзь. Яе педагог — Людміла Расоха.
Амаль нароўні з гімназістамі выступілі варапаеўскія школьнікі, якія таксама заваявалі тры дыпломы, але ўсе яны ІІІ ступені. Двое прызёраў — 9-класнік Мацвей Бяззубенка і 11-класніца Анжаліка Вырвіч — з’яўляюцца вучнямі настаўніцы гісторыі Ліліі Брэскай. А сёлетні выпускнік Валерый Мядзведзеў вывучае геаграфію ў Аляксандра Гарнага.
З гарадскіх школ вызначылася СШ №3. На рахунку яе вучняў два дыпломы па фізічнай культуры і здароўі. Уладальніцай узнагароды ІІ ступені стала Аляксандра Жыдкая (9 клас), дыплом ІІІ ступені ў Яўгенія Жукава з 11 класа. Іх падрыхтоўкай займаўся Аляксандр Вавінскі.
Віншуем прызёраў і настаўнікаў з выдатным выступленнем і жадаем поспехаў тым школьнікам, якія вясной адправяцца на заключны этап алімпіяды ў складзе каманды Віцебскай вобласці.
Алена Шапавалава
Читайте также:
Гостем «Школы активного гражданина» в СШ №3 стал председатель районного Совета депутатов Петр Курто
Сразу же проявила себя. Повар Андроновской ясли-сад—базовой школы Татьяна Атрахимович
В районном этапе республиканской олимпиады по учебным предметам приняли участие 307 учащихся