23 снежня ў Віцебску падвялі вынікі абласнога конкурсу «Працоўны семестр-2020». Мерапрыемства прайшло ў клубе віртуальнай рэальнасці ElyziumVR, дзе сабраліся камандзіры і ўдзельнікі студэнцкіх атрадаў Віцебскай вобласці, наймальнікі, прадстаўнікі выканаўчай улады і іншыя.

Для нашых землякоў вынікі сёлетняга працоўнага семестра аказаліся паспяховымі. Студэнцкі атрад «Маладзёжны» імя Героя Савецкага Саюза Васілія Сідарэнкі, які ў ліпені шчыраваў на ААТ «Паставымэбля», прызнаны найлепшым вытворчым атрадам у Віцебскай вобласці. Адпаведную ўзнагароду першаму сакратару Пастаўскага райкама БРСМ Кацярыне Малевіч уручыў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін.
У той дзень таксама былі падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года-2020». І тут пастаўчане таксама не засталіся без узнагарод. У намінацыі «Асабісты ўклад сярод работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, міністэрстваў і ведамстваў» першае месца заняла валанцёр зводнага атрада працоўнай моладзі «Добрае сэрца» Вольга Лойка, якая працуе ў Цэнтры культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна.
Іна Сняжкова
Фота даслана райкамам БРСМ
Читайте также:
Стали известны результаты смотра-конкурса на лучшее новогоднее оформление. Кто в числе победителей?
Сегодня я волшебник. Добрая история о том, как 174 больных ребёнка поверили в чудо
Молоды, активны, амбициозны. В Поставах прошла встреча молодежи с руководством района