Прапорщик Виталий Вашкинель признан лучшим старшим механиком Сморгонской пограничной группы

Важное Приграничье

Заўсёды на хаду тэхніка на пагранпасту «Палессе».

У Смаргонскай пагранічнай групе вызначаны найлепшыя спецыялісты па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год. Сярод пераможцаў — начальнік аддзялення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння пагранічнага паста «Палессе» Віталій Вашкінэль. За ўзорную службу ён адзначаны дыпломам і заахвочаны правамі начальніка падраздзялення.

Для Віталія навіна пра тое, што ён перамог у намінацыі «Найлепшы старшы тэхнік (начальнік аддзялення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння)», стала сюрпрызам.

— Пра ўзнагароду даведаўся ледзь не пад бой курантаў, — узгадвае хвіліны радасці Віталій Вашкінэль. — Я быў на бальнічным. За некалькі гадзін да Новага года мне патэ­лефанаваў начальнік паста Віталій Кандраценка, павіншаваў з надыходзячым святам і перамогай у адной з намінацый. Я быў вельмі ўзрадаваны.

Службовы аўтамабіль аглядае прапаршчык Віталій Вашкінэль

На пагранічным пасту «Палессе» Віталій служыць 12 гадоў. Пачынаў тэхнікам, потым быў старшым тэхнікам, а апошнія два гады ўзначальвае аддзяленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. У яго падпарадкаванні некалькі салдат тэрміновай службы. З ва­дзіцелямі сочыць за спраўнасцю службовай тэхнікі, право­дзіць яе тэхнічнае абслугоўванне, поварам штодня выдае прадукты харчавання, якія завозяць на пост са Смаргонскай пагрангрупы. Таксама Віталій Вашкінэль выдае саслужыўцам рэчавую маёмасць, падтрымлівае ў належным стане  інжынерныя збудаванні на ўчастку паста.

— Пагранічныя машыны і матацыклы заўсёды павінны быць гатовымі да выкарыстання, — расказваў мой суразмоўца. — На спраўнасць тэхнікі і знос дэталяў негатыўна ўздзейнічаюць умовы надвор’я, пыл, бруд. Таму найпершае і самае элементарнае  — утрымліваць яе ў чысціні. Калі здараюцца нязначныя паломкі, ухіляем іх на месцы, калі ж няспраўнасць істотная альбо няма неабходных дэталяў — адганяем на рамонт у Смаргонскую пагрангрупу.

Служба Віталію вельмі падабаецца. Сцвярджае, што з дзяцінства ён з тэхнікай на ты. Любоў да яе перадалася ад бацькі, які працаваў у мясцовай гаспадарцы механізатарам. Ужо цікавіцца тэхнікай і яго 4-гадовы сынок. Як толькі трапляе з татам у гараж — адразу глядзіць, куды прымайстраваць ключ.



Мовай лічбаў

  • Летась праз пункты пропуску Смаргонскай пагранічнай групы прапушчана больш за 1,5 мільёна грамадзян і звыш 700 тысяч транспартных сродкаў.
  • Выяўлена каля 150 парушальнікаў заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы Беларусі і 58 грамадзян, якія пра­ігнаравалі міграцыйнае заканадаўства.
  • Затрымана 9 адзінак зброі і 648 — боепрыпасаў.
  • У 60 выпадках знойдзены матэрыяльныя каштоўнасці на суму звыш 150 тысяч рублёў, якія спрабавалі незаконна перамясціць праз граніцу.
  • 10 ваеннаслужачых узнагароджаны медалём «За бездакорную службу».

Вераніка Філановіч.  Фота аўтара



Читайте также:
1 декабря у военнослужащих 1-го радиотехнического центра начался новый учебный год
Поставский студотряд признан лучшим в Витебской области
В 2020-м году конкурс «Мастера деревни» проходил в заочном формате. Кто победил в этот раз?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.