Работники ЖКХ ежедневно убирают и вывозят снег с улиц г.Поставы на городской полигон

Общество

Снегаборцы на ўборцы

Апошнія два тыдні брыгада дарожных рабочых УП ЖКГ налягала на вываз снегу з вуліц райцэнтра.  Штодня маз, абъём кузава якога складае 10 кубаметраў, рабіў да 20 рэйсаў на гарадскі палігон.

Маленькі трактар прыбірае рэшткі снегу з тратуара і старанна ссувае яго каўшом да вялікіх гурбаў, утвораных камунальнікамі пры ўборцы дарогі і пешаходнай зоны. Побач як віхор круціцца, здавалася б, непаваротлівы амкадор: імгненна зачэрпвае рыхлую масу і высыпае ў кузаў недалёка прыпаркаванага МАЗа. Як толькі куча «падтае», да працэсу далучаюцца рабочыя з шуфлямі і дапамагаюць напоўніць коўш. Такую карціну ў сераду заспела ў мікрараёне новай забудовы 6-га гарадка.

Дарожныя рабочыя УП ЖКГ на ўборцы снегу ў мікрараёне новай забудовы 6-га гарадка

— Ліквідуем наступствы снегападаў, — тлумачыць майстар па добраўпарадкаванні УП ЖКГ Аляксандр Стоцік. — У мяцеліцу ўпор рабілі на расчыстку дарог і тратуараў на цэнтральных і прылеглых да іх вуліцах, у буйных мікрараёнах, каб пешаходы і аўтамабілісты спакойна рухаліся, а не пераадольвалі «паласу перашкод». Першага і сёмага студзеня спецыяльная тэхніка працавала па 16 гадзін, у барацьбе са стыхіяй былі задзейнічаны 17 чалавек. Падчас вялікіх 4-дзённых выхадных, якія былі на святы, нашы дарожныя рабочыя не адпачывалі ні дня.

З пачатку месяца на палігон вывезена 3 тысячы кубаметраў снегу. Там для яго адведзена трохгектарная пляцоўка. «Кашу» са снегу і пясчана-салянай сумесі трамбуе трактар. Аляксандр Стоцік заспакойвае: яна не наносіць шкоды глебе, бо складаецца з прыродных парод і крысталаў, а не з рэагентаў.

Па нормах, замацаваных у ТКП-100, прыступаць да расчысткі ападкаў камунальнай службе неабходна праз 3 га­дзіны пасля завяршэння снегападу. Але, каб не ўтварылася празмерна вялікае покрыва, яе работнікі працуюць, і калі ідзе снег. Прыбраць яго з гарадскіх вуліц прадпрыемству дапамагаюць ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі», ААТ «Камайскі-агра» і «Сцяг Перамогі-агра», якія выдзяляюць сваю тэхніку.

А вось некаторыя ўласнікі машын, наадварот, заміна­юць расчыстцы райцэнтра ад снегу.

— У Мінску ўжо пяты год дзейнічаюць новыя Правілы добраўпарадкавання. Згодна з імі, тыя, хто паркуецца на ўнутрыдваровых тэрыторыях, праезных частках вуліц, дарог і праездаў, абавязаны самі чысціць ад снегу тэрыторыю ў радыусе метра ад сваёй машыны, — расказваў Аляксандр Стоцік. — Парушальнікаў чакае штраф да 25 базавых велічынь. Лічу, што такія патрабаванні было б нядрэнна ўвесці і ў нас.

Так, па словах суразмоўцы, у нас ёсць добрасумленныя вадзіцелі, якім зусім не цяжка некалькі хвілін пазавіхацца з шуфлём каля свайго парковачнага месца альбо якія адганяюць машыну па першай просьбе камунальнікаў, каб тыя маглі расчысціць снег. Аднак некаторыя не толькі ігнаруюць просьбу, але і ўспрымаюць яе  з выклікам: «Гэта ваш абавязак і вашы праблемы, як тут развярнуцца буйнагабарытнай тэхніцы. Галоўнае — не пашкодзьце нашу ўласнасць».

Зразумела, такі вадзіцель нарэшце ад’едзе па сваіх справах, але на месцы паркоўкі яго аўто паспявае ўтварыцца бугрыстая наледзь. Потым яе немагчыма зняць нават каўшом трактара: каб не драпаць паверхню, ён прагумаваны.  «Падснежнікі» (кінутыя на доўгі час машыны) — асобная тэма.

Не паспелі работнікі камунальнай службы ў поўным аб’ёме ліквідаваць наступствы снегападаў яшчэ першай дэкады месяца, як у сераду ноччу намяло зноў. Акцэнт у чарговы раз зроблены на расчыстку і падсыпку дарог і тратуараў.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Працоўны скарб Пастаўшчыны: Семья Варвары и Валентина Станюшей
Молодой поставчанин Павел Ярош открыл СТО в д. Старый Двор
Скрапбукинг и кардмейкинг. Посмотрите, какую красоту создает поставчанка Наталия Брись



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.