Сергей Латецкий: «Вместе мы должны выработать новую модель развития»

Местная власть

На парозе важных рашэнняў

У краіне ідзе падрыхтоўка да VI Усебеларускага народнага сходу. Удзел у ім прымуць і пастаўчане, у тым ліку дырэктар ААТ «Паставымэбля» Сяргей Лацецкі. Карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч пацікавілася, з якімі думкамі ён адправіцца на гэта маштабнае мерапрыемства. І вось што пачула ў адказ:

— Падчас работы чарговага Усебеларускага народнага сходу яго ўдзельнікі абмяркуюць пытанні далейшага развіцця краіны ў палітычнай, эканамічнай і іншых сферах, вызначаць арыенціры і ключавыя параметры на перспектыву, прымуць канструктыўныя рашэнні. Вельмі важна развіваць набыткі папярэдняй пяцігодкі. Менавіта яны з’яўляюцца фундаментам, дзякуючы якому можна дасягнуць новых поспехаў. Будучыня Беларусі ў многім залежыць ад таго, як спрацуюць прадпрыемствы, якім бу­дзе інвестыцыйны клімат.

Мінулы год быў вельмі складаным для ўсіх. Тым не менш наша прадпрыемства захавала аб’ёмы выпуску і продажаў прадукцыі, спрацавала з прыбыткам, а выручку ад экспарту ў доларавым выражэнні павялічыла ў параўнанні з 2019 годам на 30%. Тэхнічная дакументацыя распрацавана на 500 найменняў мэблі. Яе адпраўляем не толькі беларускім заказчыкам, але і за мяжу. Напрыклад, з адной з нямецкіх фірм заключылі дагаворы на пастаўку домікаў для паляўнічых і мэблі з масіву сасны. Наша школьная мэбля карыстаецца попытам у расіян, літоўцаў, украінцаў, латышоў, праявілі цікавасць фіны. Важна, каб прадпрыемства і ў будучым захавала партнёрскія сувязі.

Каб ісці ў нагу з часам, трэба пастаянна мадэрнізаваць вытворчасць: набываць сучасныя станкі, асвойваць найноўшыя тэхналогіі. Райскрой драўніны, напрыклад, право­дзім лазарам, летась купілі кантаабліцовачны і ўпаковачны станкі, МАЗ для дастаўкі мэблі. Працуем з усімі даступнымі на рынку матэрыяламі: ДСП, ДДФ, фарбаваным і ламінаваным пластыкам. Выкарыстоўваем фурнітуру вядучых вытворцаў краіны. Нашы вырабы разлічаны ў асноўным на сярэдні і эканом-сегменты. Можам прапанаваць і прэміум-клас. Усе намаганні накіроўваем на нарошчванне аб’ёмаў выпуску прадукцыі, паляпшэнне яе якасці, павышэнне заработнай платы завадчанам.

VI Усебеларускі народны сход адрозніваецца ад папярэдніх тым, што на ім шмат увагі будзе ўдзелена ўдасканаленню грамадска-палітычнай сістэмы краіны. Наша будучыня зале­жыць ад таго, наколькі паслядоўна і разумна будзе арганізавана кіраванне дзяржавай, як будзе выкарыстоўвацца чалавечы патэнцыял, улічвацца меркаванне кожнага грама­дзяніна. У суверэннай Беларусі ўсе важныя рашэнні прымаюцца з удзелам народа, і маючы адбыцца сход не выключэнне. Прапановы ўжо выносяцца. Яны датычаць канстытуцыйнага рэфармавання, адукацыі, медыцыны, маладзёжнай палітыкі, мясцовага самакіравання. На форум збяруцца прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Разам мы павінны выпрацаваць новую мадэль развіцця, якая адпавядала б беларускаму менталітэту, вырашыць, якія рэформы ў краіне неабходныя. Галоўная задача — распрацаваць праграму, накіраваную на стварэнне ўмоў для росту эканомікі, аб’яднання нацыі, забеспячэння дабрабыту і мірнага жыцця беларусаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.