Стали известны результаты смотра-конкурса на лучшее новогоднее оформление. Кто в числе победителей?

Важное Общество

Надалі прыгажосці і бляску

Штогод з сярэдзіны снежня Паставы пачынаюць зіхацець яркімі агнямі. Святочнае ўбранне прымяраюць лясныя прыгажуні, фасады будынкаў, дрэвы. Куды ні глянь — паўсюль гірлянды, падсветкі, расцяжкі. І з кожным разам яны становяцца ўсё больш разнастайнымі, з’яўляюцца новыя інсталяцыі і малыя архітэктурныя формы. А каб арганізацыі, установы і прадпрыемствы райцэнтра, а таксама гараджане актыўней уключаліся ў навагодні марафон, райвыканкамам право­дзіцца традыцыйны агляд-конкурс па падрыхтоўцы Пастаў да навагодніх свят.

Прызёры агляду-конкурсу

Сёлета яго вынікі былі аб’яўлены 31 снежня. Пераможцы вызначаны ў трох намінацыях. Рашэннем камісіі прызавыя месцы прысуджаны:

сярод прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый —

  • ААТ «Пастаўскі малочны завод» — 1-е месца,
  • ААТ «Паставымэбля» — 2-е месца,
  • ДЛГУ «Пастаўскі лясгас» — 3-е месца;

сярод аб’ектаў сферы абслугоўвання —

  • ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» і філіял «Пастаўскае ДРБУ-132» — 1-е месца,
  • Пастаўскі раён газазабеспячэння — 2-е месца,
  • Пастаўскі раённы вытворча-збытавы ўчастак філіяла «Энергазбыт» — 3-е месца;

сярод аб’ектаў сацыяльнай сферы —

  • ДУА «СШ №3» — 1-е месца,
  • ДУ «Пастаўскі ТЦСАН» — 2-е месца,
  • ДУА «СШ №4» — 3-е месца.

Спецыяльным прызам за падрыхтоўку райцэнтра да навагодніх свят адзначана УП ЖКГ.

Усе прызёры атрымалі Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама і прызы.

Таксама камісія звярнула ўвагу на арыгінальна і з фантазіяй аформленыя адміністрацыйныя будынкі і тэрыторыі ўчастка г. Паставы філіяла «АТП №16 г. Глыбокае», Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства, рэдакцыі раённай газеты, Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, ясляў-сада №4 і аб’екты сферы культуры.

Палюбавацца святочнай ілюмінацыяй, а таксама сфатаграфавацца каля арыгінальных фотазон жыхары і госці горада змогуць да 15 студзеня.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Поставчанка Карина Солодкая, ставшая первым в Поставском районе ребенком 21-го века, празднует юбилей
ПК подвел итоги 2020-го года и поздравляет поставчан с Новым годом (+видео)
Подарками, поздравлениями и веселыми гуляниями запомнятся поставчанам зимние праздники



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.