Турклуб «Магелан» объединил любителей активного отдыха

Важное Общество

Найлепшы адпачынак – актыўны

«Пакуль многія даядаюць навагоднія салаты і рыхтуюцца да чарговых святочных выхадных, мы паспелі схадзіць у двухдзённы паход у адно вельмі класнае месца. Паглядзіце, якая ў лесе прыгажосць!»

Такі запіс 6 студзеня ўбачыла ў «Інстаграме» на старонцы турклуба «Магелан». Ён дзейнічае пры Пастаўскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі і аб’ядноўвае юных аматараў турызму з розных навучальных устаноў горада. Работай кіруе педагог дадатковай адукацыі Уладзімір Кароль, які і арганізаваў для школьнікаў чарговае падарожжа. На гэты раз па Глыбоцкім раёне.

Уладзімір Кароль і актывісты турклуба «Магелан» у в. Івесь Глыбоцкага раёна

— Паход адбыўся 4—5 студзеня, — расказаў Уладзімір Пятровіч. — Ра­зам з вучнямі СШ №1 мы адправіліся ў вёску Івесь. Дабіраліся на дызелі. Ад чыгуначнай станцыі да месца назначэння давялося прайсці 12 кіламетраў. Якім маляўнічым быў гэты маршрут! Мы не пераставалі любавацца заснежаным зімовым лесам і не заўважылі, як пераадолелі немалы шлях. У Івесі нас чакаў кіраўнік мясцовага турыстычнага гуртка і яго актыўныя ўдзельнікі. У выніку сабралася выдатная кампанія, і мы здорава разам правялі час.

Усяго пастаўскія турысты за два дні прайшлі 25 кіламетраў. Прычым не толькі пазнаёміліся з прыродай Глыбоччыны, але і наведалі конеферму, аграсядзібу «Краіна мар». Там шмат уражанняў пакінула «знаёмства» са шматлікімі козамі і мясцовай прыватнай сыраварняй, дзе вырабляюцца ажно два дзясяткі відаў сыроў. Гаспадары пачаставалі падарожнікаў сортам, які перад ужываннем трэба смажыць. Пасля прыгатавання на вогнішчы пачастунак набыў асаблівы смак, які наўрад ці атрымаеш у хатніх умовах.

Нават адпачываючы, школьнікі ўмудрыліся зарабіць дыпломы. Яны разам са сваімі равеснікамі з Глыбоччыны спаборнічалі ў спартыўным арыентаванні ў спартзале і спачане (так называецца фехтаванне на нетраўматычных імітацыях халоднай зброі).

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Турклуб «Магелан» г.Поставы. (@turklubmagelan)

— Падчас вандроўкі мы не паспелі наведаць аграсядзібу «Запаведны востраў», дзе ёсць міні-заапарк, уба­чыць маляўнічае возера Шо, — гаварыў Уладзімір Кароль. — Ды і зусім недалёка знаходзіцца мемарыяльны комплекс «Прарыў», які лічу абавязковым да наведвання старэйшымі школьнікамі. Таму ў гэтыя мясціны яшчэ вернемся, толькі ўжо на веласіпедах і большым складам. На гэты раз хоць і былі канікулы, але сабрацца пасля свята аказалася справай не такой і простай. Запрашалі таксама вучняў з Лынтуп, Кураполля. Спадзяюся, яны таксама далучацца да нашай наступнай вандроўкі.

Кіраўнік «Магелана» таксама па­дзяліўся выдатнымі навінамі.

— Адразу пасля Новага года наш клуб атрымаў доўгачаканыя падарункі — турыстычны рыштунак, — не утойваў радасці педагог. — Цяпер у нас ёсць новыя рукзакі, палаткі, спартыўныя каскі, карабіны, вяроўкі, спецыяльныя прыстасаванні для пад’ёму і спуску на іх. Усё якаснае і вельмі нам патрэбнае. Асаблівая ўдзячнасць за такую падтрымку кіраўніцтву РЦДМ, аддзелу па адукацыі, фінаддзелу райвыканкама, які выдаткаваў на закупку рыштунку істотную суму. Цяпер мае планы па развіцці школьнага турыстычнага руху ў раёне яшчэ больш маштабныя.

Іна Сняжкова
Фота даслаў Уладзімір Кароль



Читайте также:
В аг. Новоселки появилась футбольная мини-площадка с искусственным покрытием
Зимняя погода активизировала поставчан отдыхать на свежем воздухе
Восьмилетняя Вероника Шорец не верила в Деда Мороза… Пока не сбылась ее мечта



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.