В Беларуси началась вакцинация от коронавируса. Когда смогут привиться все желающие?

Здравоохранение

Прышчэпяць усіх ахвотных

У Беларусі пачалася вакцынацыя ад каранавіруса. Першымі бясплатна прышчэпяць медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Потым наступіць чарга ўразлівых і кантралюемых груп насельніцтва — педагогаў, работнікаў транспартнай і гандлёвай сфер, сродкаў масавай інфармацыі. А з красавіка плануецца вакцынаваць ад COVID-19 усіх ахвотных.

— У Віцебскай вобласці прышчэпяць больш за 3 тысячы медыкаў. Расійская вакцына «Спутник V» ужо размеркавана па рэгіёнах у залежнасці ад заявак устаноў аховы здароўя, — паведаміў загадчык паліклінікі Пастаўскай ЦРБ Міхаіл Петух. — У нашай ЦРБ ад каранавіруса пажадалі прышчапіцца 50% медработнікаў, якія не маюць супрацьпаказанняў. А вось усіх ахвотных беларусаў плануецца вакцынаваць прыблізна з красавіка. Пра гэта праінфармаваў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч. Падпісаны кантракт на 170 тысяч доз вакцыны «Спутник V».

Жыхарам Пастаўшчыны, якія жадаюць прышчапіцца ад каранавіруснай інфекцыі, неабходна звяртацца да ўчастковых урачоў, якія складаюць адпаведныя спісы.

Таксама міністр профільнага ведамства расказаў, што ў І квартале гэтага года наша краіна павінна выпусціць пад беларускім брэндам вакцыну «Спутник V» сумесна з расійскімі калегамі на магутнасцях айчыннага фарпрадпрыемства «Белмедпрэпараты».

У канцы мінулага года ў Беларусь паступіла 20 тысяч доз расійскай вакцыны, яна прайшла праверку на якасць бяспекі.



Читайте также:
15-минутные занятия с элементами йоги существенно улучшают настроение и самочувствие, а самое главное — повышают иммунитет
Медики Поставщины благодарны всем, кто помогает в борьбе с COVID-19
Слова благодарности прозвучали в адрес медиков Поставской ЦРБ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.