В ближайшее время в Поставах зальют катки возле СШ №1 и №4, в 6 городке и на Юбилейной

Общество

На канькі – і ў хакей

Нарэшце аматары зімовых відаў спорту змаглі наталіцца катаннем на лыжах, цюбінгах. Гэты спартыўны інвентар карыстаўся асабліва вялікім попытам у выхадныя. Калі мінусавая тэмпература паветра захаваецца, то хутка можна будзе пакатацца і на каньках, і ў хакей пагуляць. З практыкі мінулых гадоў вядома, што катанне на каньках — адзін з найбольш любімых і папулярных спосабаў зімовага адпачынку не толькі дзяцей, але і дарослых.

Як паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслаў Врублеўскі, ужо вядуцца работы па падрыхтоўцы каткоў. Яны будуць залітыя каля СШ №1 і №4, у мікрараёне 6 гарадка, хакейную каробку абсталююць за малочным магазінам па вуліцы Юбілейнай.

Расчысткай снегу ў да­дзеных месцах займаліся работнікі аддзела спорту і турызму, а таксама навучэнцы школ. Ёсць дамоўленасць з кіраўніцтвам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, і яго супрацоўнікі неўзбаве прыступяць да заліўкі каткоў. Прасцей гэта рабіць на пляцоўках з асфальтавым пакрыццём. На стадыёне  — складаней: зямля яшчэ не прамерзла і ўбірае ў сябе ваду. Каб лёд атрымаўся якасным, патрэбна стабільная мінусавая тэмпература паветра. Сіноптыкі якраз прагназуюць яе паніжэнне, таму ёсць надзея, што аматары хакея хутка змогуць паганяць шайбу.

Анна Анішкевіч



Читайте также:
Зимняя погода активизировала поставчан отдыхать на свежем воздухе



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.