В д. Лучай открылся фирменный магазин с продукцией ОАО «Новоселки-Лучай» и кафе

Общество

У крокавай даступнасці стала прадукцыя ААТ «Навасёлкі-Лучай» для жыхароў Лучая.

У чацвер раніцай аператары па дарошчванні цялят лучайскай фермы Марыя Марціновіч і Фаіна Врублеўская асабліва хутка завіхаліся ля сваіх гадаванцаў. Убачыўшы загадчыцу Наталлю Якубёнак, прывіталіся і запрасілі: «Міхайлаўна, пой­дзем разам на адкрыццё новага магазіна! Значная падзея для вёскі!» Наталля запрашэнне прыняла. Завяршыўшы работу, жанчыны заспяшаліся дадому, пераапрануліся і к моманту адкрыцця гандлёвай кропкі былі каля яе дзвярэй.

Гэта дзявяты фірменны магазін сельгаспрадпрыемства. Лучайцы даўно прасілі дырэктара ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыя Шымчыка знайсці памяшканне для гэтага сацыяльнага аб’екта. І калі на аўкцыён быў выстаўлены будынак былога комплекснага прыёмнага пункта, гаспадарка выкупіла яго. Зрабілі капітальны рамонт — і непрыглядны домік ператварыўся ў прыгожы і сучасны. У ім размясціўся не толькі магазін з таварамі першай неабходнасці, але і кафэ.

Сярод першых пакупнікоў Наталля Якубёнак, Марыя Марціновіч і Фаіна Врублеўская

Да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Навасёлкі-Лучай» Славамір Шапель. Ён павіншаваў усіх са старым Новым годам і запрасіў на дэгустацыю прадукцыі ўласнай вытворчасці: каўбас, сала.

А за прылаўкам хваляваліся прадаўцы Аксана Нейфельд і Марыя Янчанка. Хоць абедзве маюць вопыт работы ў гандлі, пачынаць на новым месцы заўсёды адказна. Пакупнікі хутка арыентаваліся ў таварах і цэнах, бралі тое, што найбольш даспадобы.

У Лучаі пражываюць амаль 200 чалавек, 120 з іх – працаздольнага ўзросту, 45 – пенсіянеры, 20 – дашкольнікі і школьнікі.

Прадаўцы Аксана Нейфельд і Марыя Янчанка

Вось што гаварылі тыя, хто прыйшоў на адкрыццё «Натуральных прадуктаў»:

— Магазін пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства ў вёсцы працуе даўно.  Але тут выбар значна большы. Хлеб не толькі пастаўскага хлебазавода, але і вілейскага, мінскіх. Шырокі асартымент каўбасных і кандытарскіх вырабаў, бакалеі. Раней, каб купіць свежае мяса, паўфабрыкаты з яго,  трэба было ехаць у Навасёлкі або райцэнтр, цяпер усё ў крокавай даступнасці.

— Мы пастаянна зайздросцілі жыхарам Навасёлак, што ў іх ёсць такое шыкоўнае кафэ, у якім яны могуць адзначаць розныя падзеі. Часам хочацца запрасіць родных, сяброў і самой адчуваць сябе госцяй. Нарэшце такая магчымасць будзе.

— У выхадны дзень не заўсёды зручна ехаць у Паставы, каб з дзецьмі ва ўтульнай абстаноўцы паесці марожанага. Цяпер гэта можна будзе зрабіць у мясцовым кафэ.

— Адкрыццё новага магазіна і кафэ стала для нас сапраўдным навагоднім падарункам. Дзякуй кіраўніцтву гаспадаркі за клопат пра людзей.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Актуальное интервью с начальником управления по труду, занятости и социальной защите РИКа Натальей Седюкевич
Восьмилетняя Вероника Шорец не верила в Деда Мороза… Пока не сбылась ее мечта
Резьба по дереву как образ жизни: Иван Кейзик из д. Кейзики создает шедевры из дерева



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.