В пятницу прошло организационное заседание участников VI Всебелорусского народного собрания

Местная власть

Быць транслятарамі ідэй

У пятніцу ўдзельнікі VI Усебеларускага народнага сходу ад нашага раёна сабраліся ў кабінеце старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Курто на арганізацыйнае пасяджэнне.

— Наш раён будуць прадстаўляць годныя пастаўчане, — гаварыў Пётр Курто. — Гэта людзі розных прафесій і сацыяльных статусаў з багатым жыццёвым і прафесійным вопытам, выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і жаданнем быць карыснымі іншым. Яны ўжо ўнеслі свой пэўны ўклад у развіццё рэгіёну і здольныя будаваць будучыню дзяржавы. Усебеларускі народны сход — знакавая палітычная падзея, якая заўсёды была пунктам новага адліку. Менавіта на такіх форумах падводзяцца вынікі работы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за папярэдні перыяд і вызначаецца праграма развіцця на пяцігодку. На гэты раз будуць разгледжаны механізмы і важныя грамадска-палітычныя пытанні, у тым ліку канстытуцыйнае будаўніцтва.

Напярэдадні сходу па ўсёй краіне праводзіліся дыялогавыя пляцоўкі. У нашым раёне прайшло 6. У іх удзельнічалі моладзь, педагогі, дэпутаты раённага і абласнога Саветаў, іншыя катэгорыі насельніцтва.

— Унесена каля 30 прапаноў па ўдасканаленні дзяржаўнай сістэмы кіравання, рабоце грамадскіх арганізацый, палітычных партый, — расказвала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. — Меркаванні, прапановы, ініцыятывы пастаўчан прымаюцца таксама ў грамадскіх прыёмных, якія працуюць у аўторак і чацвер з 16 да 20 гадзін у кабінеце №1 на першым паверсе райвыканкама. Праводзяцца прамыя лініі, прыёмы грамадзян. Усе актуальныя заўвагі будуць улічаны і акумуляваны ў рэзалюцыі Усебеларускага народнага сходу. Яго ўдзельнікі — своеасаблівыя транслятары тых пытанняў, якія хвалююць жыхароў Пастаўшчыны.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.