Воинская часть в Озерках пополнилась новыми военнослужащими по контракту

Приграничье

Выбралі кантракт

Напрыканцы 2020 года пастаўчане Уладзіслаў Вежан, Марына Пацукевіч, Уладзіслаў Мацур і Уладзімір Балошка змянілі папярэднія месцы работы на службу па кантракце. Усе чацвёра праходзяць яе ў воінскай часці, якая дыслацыруецца ў Азёрках, і ніколькі пра гэта не шкадуюць.

Падчас апошняга прызыву хлопцаў павінны былі накіраваць на тэрміновую службу, але яны выбралі кантрактную. На рашэнне не паўплываў і той факт, што час яе праходжання даўжэйшы (мінімум два гады). Нават калі б абодва Уладзіславы зрэзаліся на адборы, які праходзяць патэнцыяльныя кантрактнікі, усё роўна служылі б у Азёрках, бо такое першапачатковае прызначэнне ім вынеслі ў ваенкамаце. А вось Уладзіміра чакалі будні пагранічніка ў мінскім аэрапорце. Самому ж хлопцу хацелася служыць бліжэй да дому, каб дапамагаць матулі, з якой яны жы­вуць удваіх. Зараз усе трое шчыру­юць вадзіцелямі і задаволены не толькі месцам службы, але і графікам яе нясення: круціць абаранак ім даводзіцца з 8 да 17 гадзін, субота і нядзеля — выхадныя. Лічы, звычайная работа.

Заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы з новым папаўненнем кантрактнікаў праводзіць Уладзіслаў Бараноўскі

Марына займае пасаду механіка-тэлефаніста, і яна цалкам адпавядае яе спецыяльнасці. Дзяўчына мае дыплом тэхніка па тэлекамунікацыях. У армію прыйшла па прыкла­дзе таты, які калісьці быў ваеннаслужачым. І ўжо ўпэўнілася, што для яе гэта аптымальны варыянт.

Новае папаўненне кантрактнікаў у падраздзяленне прыйшло 24 лістапада. Спачатку спасцігалі азы ваеннай справы: страявую і інжынерную падрыхтоўку, радыёхімічную і біялагічную ахову, вучыліся капаць акопы і трапна страляць. А нядаўна ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі прысягу. З-за неспрыяльнай эпідсітуацыі другі раз запар яна прайшла ў воінскай часці, а не ў Валожынскай брыгадзе, як гэта звычайна бывае.

— У нашай часці засталося толькі 14 салдат тэрміновай службы, бо з кожным разам усё больш і больш укамплектоўваемся кантрактнікамі, — паведаміў выконваючы абавязкі намесніка па ідэалагічнай рабоце Уладзіслаў Бараноўскі. — Яны сябе добра зарэкамендавалі, таму будзем працягваць гэту практыку. Нашай часці і зараз патрабуюцца ваеннаслужачыя на кантрактную службу. Будзем рады разгледзець годныя кандыдатуры.

Дарэчы, і сам Уладзіслаў Бараноўскі сустрэў Новы год на новай пасадзе. Літаральна на днях ён прыступіў да выканання абавязкаў ідэолага. Да гэтага быў начальнікам пункта.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
1 декабря у военнослужащих 1-го радиотехнического центра начался новый учебный год
18 декабря БЖД напомнила поставчанам о безопасном поведении на железной дороге
В Поставском районе ГАИ усилит контроль за нетрезвыми водителями



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.