Зимняя погода активизировала поставчан отдыхать на свежем воздухе

Спорт

Эх, пракоцімся!

Доўгія навагоднія выхадныя парадавалі гурбамі мяккага снегу, а разам з ім — і цудоўнай магчымасцю правесці іх весела і актыўна на свежым паветры. Хтосьці ляпіў снегавікоў, хтосьці гуляў у снежкі, а хтосьці аддаў перавагу катанню з горак і хадзьбе на лыжах. Безумоўна, знайшліся б і аматары паганяць шайбу на лёдзе, але гэтай зімовай забаве надвор’е пакуль не спрыяе.

Улюбёнае ў пастаўчан месца крутога спуску з узвышанасці — вёска Шыркі. У мінулыя выхадныя там быў сапраўдны «фестываль»: каля апрабаванага «атракцыёна» выстраілася больш за паўсотні машын. Паветра ажно звінела ад захопленых воклічаў адпачывальнікаў розных узростаў.

— У апошнія гады зіма не радуе ні снегам, ні маразамі, — гаварыў галоўны спецыяліст аддзела спорту і турызму райвыканкама Яўгеній Скрыдлеўскі. — Але як толькі ўсталёўваецца адпаведнае надвор’е, у нашых пунктах пракату спартыўнага і турыстычнага інвентару па вуліцах Чырвонаармейскай, 15, і Станкевіча, 3 «А», аншлаг. Вось і ў мінулыя выхадныя людзі літаральна абарвалі тэлефоны. Павышаным попытам карысталіся цюбінгі і лыжы.

На лыжнай трасе размінаюцца наведвальнікі аздараўленчага лагера на ФАКу Яраслаў Недзведзь і Даніла Балгоў

Ёсць у пунктах пракату хакейныя і фігурныя канькі розных размераў, але гэтай зімой іх ніхто яшчэ не браў. Аднак тут спадзяюцца, што ў сту­дзені-лютым становішча зменіцца. Дарэчы, летась было столькі жадаючых узяць зімовы інвентар напракат, што на яго быў дэфіцыт і аддзелу спорту і турызму райвыканкама нават давялося набыць дадатковыя адзінкі.

Не сумуюць на зімовых канікулах і наведвальнікі аздараўленчага лагера, які з 4 па 9 студзеня працуе на фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вуліцы Савецкай. Змена налічвае 40 чалавек, якія падзелены на два атрады — хлопчыкаў і дзяўчынак. Абодва з валейбольным ухілам. А курыруюць іх трэнеры Генадзій Савосін і Іна Малец.

— Два разы на дзень ладзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі, нала­джана трохразовае хар­ча­ванне, — знаёміў з раскладам юных спартсменаў начальнік лагера Павел Вавінскі. — Былі і 2 гульнявыя трэніроўкі, у якіх паспаборнічалі паміж сабой хлопчыкі і дзяўчынкі. А вось ад паходаў-экскурсій у арганізацыі райцэнтра з-за неспрыяльнай эпідсітуацыі былі вымушаны адмовіцца. Затое вырашылі разнастаіць агульнафізічную падрыхтоўку перад трэніроўкамі: калі спрыяе надвор’е, «наразаем» кругі па пракладзенай лыжні.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. РДВАР-2005 (Минск)—«Атлант» (Поставы) — 0:3
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—«Коммунальник-ГрГУ» (Гродно) — 0:3
В аг. Новоселки появилась футбольная мини-площадка с искусственным покрытием



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.