11-12 февраля во Дворце Республики в Минске проходит VI Всебелорусское народное собрание

Местная власть

Адзінства. Развіццё. Незалежнасць

Пад такім дэвізам 11—12 лютага ў Палацы Рэспублікі ў Мінску праходзіў VI Усебеларускі народны сход. У рабоце форуму ўдзельнічалі амаль 2,4 тысячы дэлегатаў і 300 гасцей, у тым ліку замежных.

Пастаўшчыну прадстаўлялі ініцыятыўныя, аўтарытэтныя людзі з розных сфер, кожны з іх праявіў сябе і ў прафесіі, і ў вырашэнні жыццёва важных пытанняў мясцовага насельніцтва. Гэта старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, дырэктары ААТ «Паставымэбля» і СШ №3 Сяргей Лацецкі і Вераніка Казлоўская, першы намеснік дырэктара Пастаўскага малочнага завода Георгій Касцень, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Іна Ягела, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дунілавіцкай яслі-сад—сярэдняй школы Вольга Андрэйчык, галоўны рэдактар «Паставы ТБ» Юлія Лазікевіч і настаўнік гісторыі Варапаеўскай СШ Лілія Брэская, якая знаходзілася ў рэзерве і паехала замест дырэктара ААТ «Хацілы-агра» Вячаслава Крыштафовіча, бо той напярэдадні захварэў.

На сходзе падвялі вынікі работы дзяржавы за мінулую пяцігодку і разгледзелі Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021—2025 гады. У ёй акцэнт зроблены на ўласныя магчымасці і ўнутраныя інвестыцыі, пастаўлена задача запусціць новы эканамічны цыкл. Гэта будзе перыяд абнаўлення і ўдасканалення дасягнутага, далейшага росту эканомікі і выкарыстання эфектыўных механізмаў прыцягнення грамадства да кіравання краінай. Шмат будзе зроблена па забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве, стварэнні камфортных умоў для жыцця, работы, самарэалізацыі. Ключавымі прыярытэтамі пяцігодкі стануць шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр. На сходзе абмеркавалі і кірункі грамадска-палітычнага развіцця Беларусі.

Перад прысутнымі выступіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Тэлеверсію VI Усебеларускага народнага сходу можна пагля­дзець 14 лютага ў вячэрнім эфіры беларускага тэлебачання.

Анна Анішкевіч
Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.