20 февраля в Поставах прошла межрайонная выставка охотничьих собак

Общество

Бура! На рынг!

Героямі таго дня сталі Вір, Гром, Барон, Атос,  Бура, Урча, Айка, Фея, Флейта і іншыя.

Як вы ўжо здагадаліся, гэта чатырохногія сябры чалавека. Усе яны ўдзельнічалі ў выставе паляўнічых сабак, арганізаванай у Паставах раённай арганізацыйнай структурай Беларускага таварыства  паляўнічых і рыбаловаў. Сваіх  гадаванцаў  парод лайка і ганчак прывезлі на яе  паляўнічыя не толькі з нашага раёна, але  і  з Глыбоцкага, Докшыцкага, Сенненскага, Мядзельскага, Мінскага.

Да пачатку мерапрыемства яго галоўныя ўдзельнікі прынюхваюцца, перагаўкваюцца паміж сабой, перамінаюцца на лапах. Відавочна нервуюцца. Ім бы — на лясныя ды палявыя прасцягі,  за дзічынай! А даводзіцца  стаяць на павадку ў натоўпе і чакаць невядома чаго…

Нарэшце гучыць каманда: “Пастраенне!” Затым паляўнічыя адзін за другім заводзяць сваіх гадаванцаў на рынг, і эсперты праводзяць іх ацэнку па экстэр’еры: абшчупваюць корпус, аглядаюць зубы. Таксамазвяртаюць увагу на прыгажосць, прэзентабельнасць, харызму жывёліны, на тое, як яна сябе паводзіць. І выстаўляюць адзнаку. А  могуць і дыскваліфікаваць…

—У выставе ўдзельнічала 30 сабак, — падводзіў яе вынікі  дырэктар раённай структуры Дзімітрый  Крук. — Эксперты Васілій Карпаеў з Мінска, Аляксей Акулёнак і Андрэй Краско з Глыбокага не дыскваліфікавалі ніводнага. 11 ганчакам выстаўлена адзнака “вельмі добра”, 3-м —“добра”, 1 — “выдатна” (гэта эстонскі ганчак па мянушцы Бура П. Сальмановіча з Нарачы). Сярод лаек 13 атрымалі адзнаку “вельмі добра”, 2 — “добра”.

Перахваляваўшыся, набраўшыся эмоцый, пацвердзіўшы пароднасць сваіх чатырохногіх сяброў і незаменных памочнікаў, паляўнічыя ў заключэнне ахвотна падмацаваліся кашай, прыгатаванай на палявой кухні. Несумненна, святочны абед атрымалі, але ўжо дома, і іх гадаванцы. Заслужылі!

 Фаіна Касаткіна
Фота Наталлі Налей

Больше фото в наших группах
в Одноклассниках и ВКонтакте



Читайте также:
У поставчанина Мечислава Казаровца на подоконнике растет и плодоносит лимон
Валун «Большой камень» завличский — самая большая глыба Поставщины
Невероятные приключения молодого лебедя в Поставах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.