Гэта зіма, нягледзячы на моцныя маразы, для работнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях выдалася па-сапраўднаму гарачай. Як правіла, не праходзіць і тыдня, каб на Пастаўшчыне не адбыўся хаця б адзін пажар. Мінулая сямідзёнка азнаменавалася адразу трыма выпадкамі разгулу «чырвонага пеўня».
4 лютага каля 17 гадзін у цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне пра пажар павеці па вуліцы Кірава ў райцэнтры. За лічаныя хвіліны агонь «з’еў» дах, пашкодзіў сцены і маёмасць. У гэты ж дзень познім вечарам цалкам згарэла павець у вёсцы Каралінова Камайскага сельсавета. У абодвух выпадках прычыны пажараў устанаўліваюцца. Як найбольш верагодная разглядаецца версія парушэння правіл мантажу і канструкцыі электрасетак і электраабсталявання.
7 лютага ў 5 гадзін раніцы загарэўся дом у вёсцы Крывое-2 Валкоўскага сельсавета. Да прыезду ратаўнікоў вогненная стыхія паспела знішчыць дах будынка, пашкодзіць столевае перакрыцце, сцены і хатнюю маёмасць. У дадзеным выпадку да ўзнікнення пажару прывёў, хутчэй за ўсё, перагрэў печы.
Алена Шапавалава
Читайте также:
Интервью с госинспектором Браславского участка Госинспекции по маломерным судам Николаем Сильчёнком
Инспекция надзора и профилактики РОЧС проверила безопасность стройплощадок в Поставах
Фишинг: что это такое, как распознать фишинговые атаки и защититься от них?