88-летний Гилярий Турло считает, что движение — это путь к долголетию

Общество

Не паддаецца суму

Напісаць пра пастаўчаніна Гілярыя Адамавіча Турлу параіла яго сацыяльны работнік Вольга Шылёнак. «На абслугоўванні ў мяне 10 падапечных, — расказвала яна. — Сярод іх толькі два мужчыны. Адамавіч — самы старэйшы, яму ідзе 88-ы год. Але на свой узрост не выглядае. Імкнецца не заседжвацца без справы. Я часам прашу, каб сам не насіў дровы, ваду. А ён лічыць, што рух — гэта даўгалецце».

На сустрэчу з Адамавічам я адправілася разам з рэдакцыйным вадзіцелем Уладзімірам Калібатавым, які некалі разам з ім працаваў у кватэрна-эксплуатацыйнай часці. Ноччу прайшоў густы снег, а сцежка ў дварышчы была шырока расчышчана. Падумала: напэўна, Оля так раненька паспела пабываць тут. Гаспадар набіраў з вялікай сумкі паленне, складаў у печку. Нашаму прыходу абрадаваўся і з задавальненнем пачаў успамінаць перажытае.

Ён нарадзіўся на хутары паміж Паставамі і Хаціламі. Быў адзіным дзіцем у бацькоў. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, хлопчыку ішоў 8-ы год. Бацьку забралі на фронт, хата ў блакаду згарэла, а іх прытуліла цётка.

— Паколькі мы былі сям’ёй франтавіка, нам тэрмінова выдзелілі лес, — расказваў Гілярый Адамавіч. — Людзі тады добразычліва адносіліся адно да аднаго. Дапамаглі і нам. К таму часу, як бацька вярнуўся дадому, у нас ужо стаяў зруб. Паціху абжываліся. На ўласнай гаспадарцы працаваць было ў радасць. А вось пасля службы ў арміі ісці ў калгас не вельмі хацелася.

Гілярый чатыры гады служыў электраматарыстам у марской авіяцыі ў Эстоніі. Планаваў застацца там, ды без пашпарта такое было немагчыма. Мару жыць у горадзе не адкінуў і вярнуўшыся дадому. Бацька, каб дапамагчы сыну, згадзіўся пасвіць кароў. А старшыня ўзамен за яго старанне выдаў Гілярыю даведку для атрымання пашпарта. Хлопец змог уладкавацца ў прарабскі ўчастак, дзе выконваў розныя будаўнічыя работы. А так хацелася вадзіць машыну! Прачытаў у газеце аб’яву, што пры ДТСААФ можна вывучыцца на вадзіцеля па накіраванні за кошт райсельгастэхнікі. Звольніўся з ранейшага месца работы і ўладкаваўся ў райсельгастэхніку, атрымаў накіраванне. Усё жыццё застаўся верным абранай прафесіі, з рулём развітаўся толькі ў мінулым годзе — аддаў уласны аўтамабіль пляменніку.

— Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек — дзе лепш, — разважаў суразмоўца. — Пасля райсельгастэхнікі я працаваў у райгазе. Дырэктар Эдуард Місуна быў патрабавальным. Ён прывучыў да дысцыпліны. А гады перад выхадам на пенсію прайшлі ў КЭЧы. Дружны быў калектыў, з многімі і цяпер час ад часу сустракаюся.

Дзесяць гадоў таму Гілярый Адамавіч аўдавеў. Дзяцей не мелі. Аднаму складана. Таму, калі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прапанавалі свае паслугі, згадзіўся.

— Олечка — добрая, міласэрная, — хваліў сацработніка Адамавіч. — З першага дня мы з ёй знайшлі агульную мову. Усё ро­біць акуратна. Прадукты, лякарствы купіць, камунальныя паслугі аплаціць, у доме навядзе парадак, есці прыгатуе. Пасля жонкі дом прыходзіў у запусценне, а цяпер ва ўсім адчуваецца жаночая рука. Няпростыя абавязкі ў сацработніка, а плата за іх мізэрная: аднаразовае наведванне падапечнага каштуе менш за паўтара рубля. Стараюся не паддавацца суму, перазвоньваюся з далёкай раднёй, знаёмымі. Калі дазваляе надвор’е, прагульваюся ўздоўж чыгункі. Жыць добра, ды гады злятаюць…

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
ЖКХ предлагает жильцам частного сектора г. Поставы бесплатно арендовать контейнеры для мусора
В детстве 2 белоруса отдыхали у родных в Поставах, но познакомились в Америке
Долгожительница из г.Поставы Ванда Каравацкая рассказала свою историю жизни



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.