«Дзяўчаты» на першым месцы
У Браславе прайшоў вочна-дыстанцыйны конкурс вакальнага майстэрства «Запалі сваю зорку». У ім удзельнічалі прадстаўнікі Браслаўскага, Глыбоцкага, Верхнядзвінскага і Пастаўскага раёнаў. На конкурс трэба было адправіць відэазапіс выступлення. А 14 лютага фіналістаў запрасілі выступіць ужывую.
— Я не прыхільніца анлайн-конкурсаў, — расказвала кіраўнік вакальнай студыі «Славія» Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна Аксана Нікалаева. — Таму што зняць кліп можна прыгожа, а выходзіць выканаўца на сцэну — і зусім іншы эфект ад выступлення. «Запалі сваю зорку» падкупіў тым, што ў яго і дыстанцыйны, і вочны этапы. Апошні прымеркавалі да дня закаханых. Мерапрыемства атрымалася яркім, відовішчным, эмацыянальным. Нашы «Дзяўчаты» ў складзе Анастасіі Врублеўскай, Паліны Балаш, Дзіяны Дунец і Алесі Буйко сваімі талентамі зачаравалі журы і былі ўдастоены першага месца. Салістка Варапаеўскага гарпасялковага Дома культуры Марыя Сеганкевіч заняла другое месца ў намінацыі «Сола».
Мэта конкурсу «Запалі сваю зорку» — папулярызацыя дзіцячай і юнацкай творчасці, умацаванне міжрэгіянальных культурных сувязей і творчага супрацоўніцтва, выяўленне таленавітых і перспектыўных выканаўцаў і творчых калектываў. Удзел у такіх мерапрыемствах — гэта вопыт, магчымасць параўнаць сябе з іншымі, убачыць недапрацоўкі, штосьці пераняць ад суседзяў.
Віншуем «Дзяўчат» і іх кіраўніка Аксану Нікалаеву, а таксама салістку Марыю Сеганкевіч з бліскучай перамогай.
Анна Анішкевіч
Фота Аксаны Нікалаевай
Читайте также:
Участники фольклорных кружков Дуниловичского СДК и Гуцкого СКЦ провели совместные посиделки
«Маладзіца» — лауреат III степени Международного фестиваля искусств «Musical star of Slovenia»
Какие кулинарные традиции есть на Поставщине? +2 рецепта от клуба «Традиция»