Долгожительница из г.Поставы Ванда Каравацкая рассказала свою историю жизни

Общество

І любоўю дачкі ахінутая

— Мама, ты толькі не плач, а то ціск яшчэ вышэй падымецца, — прасіла Ванду Іосіфаўну Каравацкую дачка Галя, калі мы пачыналі гутарку.

А як стрымаць слёзы, калі столькі перажыта?! І хоць многае адбывалася шмат дзесяцігоддзяў назад, з памяці не сціраецца.

— Я — дзіця вайны, — гаварыла жанчына. — Мне споўнілася 10 гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная. Жылі ў Ёдаўцах. Вёска немалая — 97 хат. І вось у яе ўвайшлі немцы. Усіх жыхароў сагналі ў тры хаты, выставілі ля іх патруль, навялі дула танка. Чаго, акрамя смерці, можна было чакаць? Але з’явіліся савецкія воіны, і фашысты вымушаны былі адступаць. Скарыстаўшыся гэтым, людзі павыбягалі з хат і ўрассыпную кінуліся ў бліжэйшыя да вёскі кусты. Здавалася, небяспека мінула. Ды ўсё атрымалася інакш: Ёдаўцы зноў акружылі немцы. Колькі нашых салдацікаў яны пазабівалі! Ні адзін не ўцалеў. І вёску спалілі дашчэнту.

Перажываючы за маці, якая расхвалявалася ад цяжкіх успамінаў, Галіна прапануе перавесці размову ў мірнае рэчышча. Што мы і робім. Эмоцыі Іосіфаўны мяняюцца, святлее твар.

— 47 гадоў я аддала швейнаму атэлье «Ваенгандлю». Мяне ўзнагародзілі медалём «Ветэран працы», які ўручалі на ўрачыстым сходзе, — расказвала. — Пачынала вучаніцай у мужа. Мой Вацлаў быў прызнаным краўцом. Добра пайшла справа і ў мяне. Разам працавалі ў атэлье. Шылі вайскоўцам форму, работы хапала. Навучылася любым аперацыям, атрымала высокі разрад, выконвала індывідуальныя заказы. Мы і дома з мужам шмат шылі, нават па начах. Хацелася зарабіць, бо будавалі дом, былі патрэбныя грошы.

18 студзеня Ванда Іосіфаўна адзначыла чарговы дзень нараджэння. У тое, што ёй споўнілася 90, паверыць немагчыма. Гэтай унушальнай лічбе не адпавядае ні яе знешні выгляд, ні працаздольнасць. «Як шкада, што вы прыйшлі цяпер, а не летам, — казала гаспадыня. — Пабачылі б, колькі кветак ля дома! Вельмі люблю іх вырошчваць». (Пра тое, якая яна рупная гаспадыня, што за прыгажосць, парадак, акуратнасць у доме і ля яго, я чула ад суседзяў Іосіфаўны, таму і завітала да яе.)

— І багаты ўраджай агародніны мама штогод вырошчвае. Робіць шмат нарыхтовак на зіму, — дапаўняе Галіна. — А якія прыгожыя рэчы вяжа! Хочаце, пакажу? — раскладвае на канапе вырабы, якімі немагчыма не залюбавацца. — Яе добра ведаюць у магазіне, дзе прадаюцца ніткі, нават скідкі на іх робяць

Вось ужо год, як Галя пастаянна разам з маці. Пакінуўшы кватэру і прывычны лад жыцця, адарваўшыся ад дзвюх дачок, унука і ўнучкі, якія засталіся ва Украіне і дзе сама пражыла з сям’ёй 27 гадоў. Раней прыяз­джала да маці па некалькі разоў на год. Але з-за пандэміі каранавіруса і закрытых граніц паездкі на малую радзіму ўскладніліся, таму і прыняла няпростае рашэнне застацца ў Паставах. Безумоўна, сумуе па родных, бо зараз мае зносіны з імі толькі па інтэрнэце. Затое заўсёды побач з маці і атуляе яе сваім клопатам і любоўю.

— Пачынаем рыхтавацца да вясны, — гаварыла Ванда Іосіфаўна. — Найперш пасеем перцы на расаду, затым — памідоры. Люблю рыхтаваць глебу, сеяць, палоць, паліваць, збіраць ура­джай, ставіць нарыхтоўкі на зіму. Летам раніцай і ў 5 гадзін выходзіла ў кветнік або на агарод. А калі працуем разам з Галяй, радасна ўдвайне.

Пасля знаёмства з доўгажыхаркай і яе дачкой маё цвёрдае перакананне, што старасць — гэта толькі цяжар, пахіснулася. Не, ва ўсіх яна розная. Такой, як у Ванды Іосіфаўны, можна па-добраму пазайздросціць.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
7,5 тонны шишек елки необходимо  заготовить работникам Поставского лесхоза
ЖКХ предлагает жильцам частного сектора г. Поставы бесплатно арендовать контейнеры для мусора
В детстве 2 белоруса отдыхали у родных в Поставах, но познакомились в Америке



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.