ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)–РДУОР-2005 (Минск) – 3:1

Спорт

Доўгачаканы поспех

«Атлант» (Паставы)–РДВАР-2005 (Мінск) – 3:1

14 тур. 3:1 (22:25; 25:14; 28:26; 25:12)

У папярэднім туры наш сапернік нечакана абыграў у Гродне леташніх бронзавых прызёраў. Таму пастаўчане ведалі, што дома іх чакае няпросты паядынак з базавай камандай маладзёжнай зборнай Беларусі (U-17). Тым не менш хацелі дабіцца поспеху пасля працяглай серыі няўдач. На жаль, не прысутнічаў іх асноўны распасоўшчык Уладзімір Юзвовіч.

Сапернік даказаў, што напярэдадні дабіўся перамогі невыпадкова. У пачатку сустрэчы ён моцнымі падачамі выбіў «Атлант» з прыёму. Нашы пачалі памыляцца, апынуліся ў ролі даганяючых, а сапернік займеў камфортны адрыў у 6 ачкоў і ўпэўнена выйграў стартавую партыю. У наступным сэце пастаўчане ўзмацнілі атакі першым тэмпам. Гульню ўзялі на сябе вопытныя Віталь Варанец, Андрэй Русак. Удала загулялі блакіруючы Максім Іваноў і дыяганальны Андрэй Казлоўскі.

Пераломнай стала трэцяя партыя. У ёй апаненты прадэманстравалі ўсё, на што здольныя, узмацнілі тэмп камбінацый. У крытычным становішчы пры ліку 9:15 на карысць мінчан тры практычна безнадзейныя мячы змог падняць наш лібера Пётр Марцінкевіч. У крайне напружанай канцоўцы ўдала выйшаў на замену Аляксей Канаш. Нашы хоць і саступалі (20:22), але змаглі выйсці наперад, займелі чатыры сэтболы, а выйгралі партыю толькі з пятай спробы. У наступнай партыі на падачах свайго капітана Дзмітрыя Аксёненкі адразу адарваліся ў ліку на сем мячоў і сталі дамінаваць.

Перамогі ў чарговым матчы дабіліся Варанец (Бароўка), Болгаў (Саўчук), Русак (Канаш), Аксёненка (к) (Іўчанка), Казлоўскі, Іваноў і лібера Марцінкевіч, Літвіновіч. Іншыя сустрэчы не прынеслі нечаканасцей: «Бумпрам» (Гомель)—«Узлёт» (Орша) — 3:0, «СДЮШАР-Энергія» (Гомель)—«ЦАР-Камунальнік» (Магілёў) — 3:0.

Папярэдні раўнд першынства «Атлант» завершыць у Салігорску 6 сакавіка. Наш наступны сапернік — мясцовы «ДЮСШ-Шахцёр» — перамог (3:2) на выездзе лідара — сталічны РДВАР-2003. Гульня з рэзервістамі гарнякоў стане для пастаўчан апошняй рэпетыцыяй перад далейшым турнірам за 5—8-е месцы. Паўфінальны этап яны распачнуць 13 сакавіка з выязнога паядынку ў Оршы.

Уладзімір Шык



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. Почему поставчане пропустили 12-й тур первенства?
Кто стал лучшим в районных соревнованиях по технике пешеходного туризма?
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. РДУОР-2003 (Минск)—«Атлант» (Поставы) — 3:0



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.