ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Коммунальник-ГГУ» (Гродно)—«Атлант» (Поставы) — 3:1

Спорт

Дзе тонка, там і рвецца

«Камунальнік-ГДУ» (Гродна)—«Атлант» (Паставы) —3:1
11 тур. 3:1 (25:14; 24:26; 25:11; 25:18)

Разлічваць на станоўчы вынік паядынку ў Гродне пастаўчанам не прыхо­дзілася. За два папярэднія сезоны яны згулялі з леташнім бронзавым прызёрам 7 матчаў і толькі аднойчы (год назад) вырвалі валявую перамогу. Напярэдадні ў Салігорску сур’ёзную траўму атрымаў асноўны лібера «Атланта» Аляксандр Зарэцкі, і перыяд аднаўлення зойме працяглы час. Адсутнічалі і яшчэ пяцёра вядучых валейбалістаў-пастаўчан. Сапернік жа, наадварот, выставіў свой аптымальны склад, адразу вырваўся наперад і даволі лёгка выйграў стартавую партыю.

Сітуацыя на пляцоўцы змя­нілася ў другім сэце, у якім пастаўчане згулялі ў поўную сілу. Акрамя наладжаных атак першым тэмпам, добрую гульню паказаў дыяганальны нападаючы Андрэй Казлоўскі. Ба­рацьба пайшла ачко ў ачко. Але канцоўку нашы правялі мацней і дагналі гродзенцаў. На жаль, развіць свой поспех затым не здолелі. Сапернік правёў шэраг перастановак і ў трэцяй партыі згуляў мацней. Гродзенцы хутка выйшлі наперад і не дазволілі пастаўчанам вярнуцца ў гульню.

У горадзе над Нёманам згулялі: Аксёненка (к), Саўчук, Болгаў (Марцінкевіч), Казлоўскі, Варанец, Іваноў і лібера Літвіновіч. У гэтым туры нечаканасцей не адбылося. У нашай групе салігорская «ДЮСШ-Шахцёр» абыграла (3:0) сталічны РДВАР-2005. У групе «Б» сустрэчы завяршыліся так: «Узлёт» (Орша)— «ЦАР-Камунальнік» (Магілёў) — 3:0, «Газавік» (Гомель)—«СДЮШАР- Энергія» (Гомель) — 3:1.

Наступны 12 тур пастаўчане прапусцяць і будуць рыхтавацца да складанай выязной гульні 13 лютага з дзеючым чэмпіёнам і аднаасобным лідарам — сталічным РДВАР-2003. Затым праз тыдзень іх чакае дома важны паядынак з другой, маладзейшай, камандай рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Уладзімір Шык



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «ДЮСШ-Шахтёр» (Солигорск)—«Атлант» (Поставы) — 3:1
Кто стал лучшим «Снежным снайпером» среди детей и подростков?
Стало известно, кто победил в культурно-спортивном мероприятии «Поставская лыжня-2021»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.