ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. РДУОР-2003 (Минск)—«Атлант» (Поставы) — 3:0

Спорт

Размінка перад паўфіналам

РДВАР-2003 (Мінск)—«Атлант» (Паставы) — 3:0

13 тур. 3:0 (25:20; 25:20; 25:21)

У актыве мінчан ёсць перамогі ў чэмпіянаце Еўропы над зборнымі Расіі, Аўстрыі, Грэцыі, Чарнагорыі. У чарговым нацыянальным першынстве яны адзіныя з 10 каманд-удзельніц, хто ідзе пакуль без паражэнняў. «Атлант» 4 папярэднія сустрэчы з базавым клубам маладзёжнай зборнай Беларусі прайграў. Маладых талентаў з усіх куткоў краіны пастаўчане абыгрывалі тройчы ў сезоне 2017/2018 года, калі заваявалі бронзавыя медалі. На гэты раз нашым давялося няпроста з-за адсутнасці вядучых ігракоў — дыяганальнага Андрэя Казлоўскага і майстра атак першым тэмпам Віталя Варанца. Затое на пляцоўку выйшаў вопытны распасоўшчык, кандыдат у майстры спорту Уладзімір Юзвовіч.

Спачатку ў «атлантаўцаў» гульня не ладзілася. У стартавай партыі РДВАР-2003 адарваўся на 9 ачкоў. Аднак, супакоіўшыся, пастаўчане наладзілі сваю контргульню і дагналі лідара. На жаль, у рашаючы момант мінчане прыбавілі і выйшлі наперад.

У другім сэце ход паядынку кантралявалі пастаўчане і мелі перавагу ў адзін-два мячы. Аднак у канцоўцы прапусцілі некалькі важных атак і саступілі. Па такім жа сцэнарыі праходзіла і трэцяя партыя, пасля якой фаварыт святкаваў чарговую перамогу.

Нягледзячы на кадравыя цяжкасці, нашы далі бой дзеючаму чэмпіёну. Хоць і саступілі, але ў цэлым годна згулялі на выездзе Болгаў (Каспер), Саўчук, Іваноў (Лосік), Юзвовіч (к), Аксёненка, Русак і лібера Марцінкевіч, Літвіновіч. Наступны сапернік пастаўчан — сталічны РДВАР-2005 — на выездзе абыграў (3:1) леташняга бронзавага прызёра — «Камунальнік-ГДУ» (Гродна). У падгрупе «Б» прэтэндэнтамі на медалі датэрмінова сталі гомельскія каманды «Бумпрам» і «Газавік». Яны сінхронна перамаглі (3:0) адпаведна «СДЮШАР-Энергію» і магіляўчан. Хто з іх выйдзе ў наступны раўнд з 1-га месца, вырашыцца 6 сакавіка ў асабістым супрацьстаянні.

Пастаўчане вышэй чым на 4-е месца ў сваёй групе ўжо не падымуцца. Вясной яны згуляюць у турніры за 5—8-е выніковыя месцы. На паўфінальным этапе іх сапернікам будзе аршанскі «Узлёт». Гульні з РДВАР-2005, а потым з «ДЮСШ-Шахцёр» (Салігорск) стануць для «Атланта» рэпетыцыяй перад рашаючымі матчамі сезона.

Уладзімір Шык



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «ДЮСШ-Шахтёр» (Солигорск)—«Атлант» (Поставы) — 3:1
Стало известно, кто победил в культурно-спортивном мероприятии «Поставская лыжня-2021»
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. Почему поставчане пропустили 12-й тур первенства?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.