Юная поставчанка Ева Иванова стала чемпионкой Витебской области по шахматам

Главное Спорт

Ева Іванова – чэмпіёнка вобласці

27—30 студзеня прайшло першынство Віцебскай вобласці па шахматах сярод хлопчыкаў i дзяўчынак ва ўзроставых катэгорыях да 12, 14, 16 і 18 гадоў. За права стаць чэмпіёнам змагаліся больш за 50 спартсменаў з Віцебска, Наваполацка, Полацка, Оршы, Глыбоцкага i нашага раёнаў.

Пастаўшчыну прадстаўлялі выхаванцы гуртка па інтарэсах «Віцязь» цэнтра дзяцей i моладзі Ева Іванова (СШ №2) i Максім Мацкевіч (СШ №3), якія спасцігаюць азы шахматнага майстэрства пад кіраўніцтвам кандыдата ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь Анатолія Салацінскага.

Гульні праходзілі ў 7 тураў па швейцарскай сістэме з падлікам шахматных каэфіцыентаў. Цікавая i напружаная барацьба разгарнулася сярод дзяўчынак. На старце Ева Іванова атрымала пераканаўчую перамогу над Палінай Канапелькай з Глыбоцкага раёна, а пазней змагла нейтралізаваць атакуючы патэнцыял віцябчанкі Сафіі Сафонавай i пасля трох тураў выйшла ў групу лідараў. Трэба адзна­чыць, што Ева ў абедзвюх партыях мела чорны колер фігур, што дае нязначную перавагу саперніцам. У наступным туры бязлітасная жараб’ёўка звяла нашу шахматыстку з вопытнай Алесяй Любчанкай (Орша). Саперніца старэйшая за Еву на тры гады i мае вопыт выступлення як на рэспубліканскай, так i на міжнароднай арэнах. Нягледзячы на гэта, пастаўчанка аказала дастойнае супраціўленне. Толькі ў канцоўцы поспех святкавала шахматыстка з Оршы. Гэта няўдача не надламала нашу спартсменку. Сумесна з трэнерам быў зроблены сістэмны аналіз згуляных партый — i пocпexi не прымусілі сябе доўга чакаць.

29 студзеня Ева атрымала дзве бліскучыя перамогі над віцябчанкамі Мартай Кажамякінай i Анастасіяй Сураўевай. У апошнім туры многае залежала ад выніку цэнтральнай партыі паміж Е. Івановай i С. Корзун. Апошняя, дарэчы, старэйшая за Еву на 6 гадоў. Прадстаўніцы Оршы, каб стаць першай ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў, трэба было выйграваць, а вось пастаўчанку задавальняла нават нічыя. Пасля напружанай двухгадзіннай барацьбы быў зафіксаваны мірны зыход. Набраўшы 4,5 ачка з 7 магчымых, у сваёй узроставай катэгорыі чэмпіёнкай вобласці стала Ева Іванова. Яна прадставіць Віцебшчыну на першынстве Беларусі па шахматах сярод дзяўчынак ва ўзросце да 12 гадоў.

Максіму Мацкевічу на гэты раз пашанцавала менш. Атрымаўшы дзве пepaмori, ён замкнуў дзясятку наймацнейшых ва ўзросце да 12 гадоў. Але наперадзе ў хлопчыка яшчэ шмат спаборніцтваў i магчымасцей стаць пераможцам.

Юрый Катовіч
Фота з архіва сям’і Івановых



Читайте также:
Кто стал лучшим «Снежным снайпером» среди детей и подростков?
Стало известно, кто победил в культурно-спортивном мероприятии «Поставская лыжня-2021»
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Коммунальник-ГГУ» (Гродно)—«Атлант» (Поставы) — 3:1



Tagged

3 комментария по теме “Юная поставчанка Ева Иванова стала чемпионкой Витебской области по шахматам

  1. Желая пошуметь, в хорошем смысле этого слова, на первенстве страны в Минске!

  2. Самые активные пользователя интернета — наши дети. Мои ученики нашли интересную информацию на сайте газеты
    » Поставский край». Поставская школьница Ева Иванова — чемпионка области по шахматам в возрастной категории до 12 лет. Виват чемпионке!!!! Н.Гаприндашвили, М.Чибурданидзе, Ю.Полгар….Е.Иванова?! Труд учителя ( тренера) незаметен, непонятен обывателю, но именно ему принадлежит честь рассмотреть талант ученика и привить ему любовь к шахматам.Желаем Анатолию Васильевичу и Еве настойчивости и упорства, новых побед и ярких партий.

  3. Поздравляю Еву и Анатолия Васильевича с победой в первенстве.
    Желаю Еве прислушиваться к советам тренера. Если в
    заниматься шахматами серьезно, то новые победы обязательно будут!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.