Юная поставчанка Настя Ожель получила диплом III степени в конкурсе «Энергомарафон»

Общество

Энергазберагальная сям’я

У такой намінацыі рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» на абласным этапе работа вучаніцы 7 класа СШ №4 Анастасіі Ожаль адзначана дыпломам III ступені.

Даследчую работу Насця пісала на прыкладзе сваёй сям’і ў складзе трох чалавек. Кіраўніком была мама Святлана Міфодзіеўна — настаўніца фізікі і матэматыкі гэтай жа школы. На раённым этапе работа заняла другое месца, на абласным — трэцяе.

— Ці лічылі вы, наколькі меншым будзе расход электраэнергіі ў кватэры, калі некаторыя бытавыя прыборы, якімі не карыстаемся, выключыць з разеткі, замяніць звычайныя электралямпачкі на святлодыёдныя? Задумваліся над тым, ці не трацім упустую ваду, цяпло, газ? — разважала падчас гутаркі са мной Насця Ожаль. — Два гады таму наша сям’я пераехала ў новы дом па вуліцы Зялёнай. У кватэры ёсць прыборы ўліку расходу халоднай і гарачай вады, газу. Стаяць рэгулятары цяпла. Палічыць колькасць электраэнергіі, якую расходуе наша сям’я, я вырашыла, параўнаўшы з паказчыкамі за 2019 год. Мы карыстаемся двума тэлевізарамі, халадзільнікам, мікрахвалевай печчу, камп’ютарам, ноўтбукам, пральнай машынай, пыласосам. У пакоях гарэла 8 лямпачак. Я папрасіла бацькоў замяніць іх на святлодыёдныя. Расход трымалі на кантролі. Розніца — адчувальная. Эксперыментавалі з прыгатаваннем страў і запісвалі расход газу. Тое ж самае са спажываннем вады. Вынікі пацвярджалі квітанцыямі аб плаце. І атрымалася тое, што атрымалася.

«Энергамарафон» право­дзіцца на працягу больш чым 10 гадоў. Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь імкнецца такім чынам прыцягнуць увагу грамадскасці і дзелавых колаў да пытанняў энергазберажэння і выхаваць культуру энергаспажывання.

— Сёлета на абласны этап конкурсу паступіла 530 работ у розных намінацыях, — расказвала мама дзяўчынкі Святлана Ожаль. — Кампетэнтнае журы выбрала найбольш актуальныя ідэі, якія можна прымяніць у быце і на вытворчасці, і вызначыла пераможцаў. Для падвядзення вынікаў нас запрасілі ў школу №46 горада Віцебска. Насці вельмі спадабалася. А эксперыментаванне падчас напісання работы прывучыла нас быць больш ашчаднымі. Атрымалася адчувальная эканомія не толькі энергарэсурсаў, але і нашага сямейнага бюджэту.

Анна Анішкевіч
Фота з архіва сям’і Ожаль



Читайте также:
Луция и Валерий Пупкевичи дарят приемным детям много ласки и заботы
Посмотрите, как весело и с размахом отметили Запусты в Лынтупах
Стали известны имена лауреатов звания «Человек года Поставщины-2020»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.