Сілавікам дапамагу, няхай мяне навучаць
Ці актыўна праяўляе сябе сучасная моладзь у праваахоўным руху? У якой форме неабходна праводзіць заняткі па падрыхтоўцы памочнікаў сілавых структур? Дзе шукаць падтрымку ў рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў? На гэтыя і іншыя пытанні спрабавалі знайсці адказ удзельнікі адкрытага дыялогу «МААП — аснова маладзёжнага праваахоўнага руху».
Мерапрыемства было прымеркавана да дня нараджэння Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, якое адзначаецца 6 лютага, і аб’яднала актывістаў гэтага руху і прадстаўнікоў сілавых структур раёна.

— Адлік сваёй дзейнасці Пастаўскі раённы штаб МААП ГА «БРСМ» «Альфа» вядзе з 2017 года, — паведаміла мадэратар адкрытага дыялогу другі сакратар райкама БРСМ Вольга Мяшко. — Сёння ён налічвае 7 атрадаў агульнай колькасцю 78 чалавек. Гэта хлопцы і дзяўчаты, якія адчуваюць адказнасць за спакой і парадак на вуліцах горада, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу людзям, мараць служыць у міліцыі, арміі ці ліквідоўваць надзвычайныя сітуацыі. Маладзёжны рух толькі набірае абароты, але нам ужо ёсць пра што расказаць.
Так, з аддзелам унутраных спраў райвыканкама ўзаемадзейнічаюць 2 атрады МААП. Сумесна з міліцыянерамі яго члены дзяжураць у месцах масавага адпачынку моладзі і на раённых мерапрыемствах, падчас акцый навучаюць азам бяспекі ўдзельнікаў дарожнага руху, расказваюць, як паводзіць сябе на чыгуначных пуцях. Супрацоўніцтва з пагранічнікамі накіравана найперш на патрыятычнае выхаванне моладзі. Такіх атрадаў таксама 2. Ваеннаслужачых і школьнікаў аб’ядноўваюць не толькі шматлікія працоўныя акцыі, але і ваенна-патрыятычныя праекты. Астатнім атрадам МААПаўцаў бліжэй аказалася прафілактычная работа па папярэджанні пажараў і надзвычайных сітуацый на вадаёмах. Дапамагаюць яны ў гэтым мясцовым ратаўнікам.
Навошта хлопцы і дзяўчаты ўступаюць у такія атрады? Для адных гэта магчымасць праверыць сябе ў сапраўднай справе, для другіх — першая прыступка на шляху да заветнай мары стаць афіцэрам. Як гэта можна зрабіць, а таксама пра ўмовы вучобы ў сілавых ВНУ, далейшыя перспектывы ўдзельнікам форуму расказалі намеснік начальніка АУС райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Павел Свірбутовіч, начальнік РАНС Аляксей Кісель і першы намеснік каменданта пагранкамендатуры «Паставы» Васілій Куратнік.
Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым момантам. Тыя, хто нядаўна ўступіў у рады байцоў МААП, атрымалі пасведчанні, а найбольш актыўныя яго ўдзельнікі — падзякі райкама. Яны аб’яўлены Максіму Чарапкоўскаму, Дзмітрыю Будзько, Ільі Гайлюну і Мікіту Нусіну. За значныя вынікі і вялікі асабісты ўклад у развіццё маладзёжнага праваахоўнага руху БРСМ граматай маладзёжнага аб’яднання адзначаны Ігар Нежавец. Не засталіся без узнагарод і партнёры. За садзейнічанне ў рэалізацыі маладзёжнай ініцыятывы падзяка райкама БРСМ аб’яўлена калектывам АУС райвыканкама, РАНС і пагранкамендатуры «Паставы».
Вераніка Філановіч. Фота аўтара
Читайте также:
Транспортный налог-2021: когда и кто платит, что за «упрощенка» и кто вообще ничего не должен?
Поставский РК «БРСМ» занял 2-е место по работе с отделом идеологической работы, культуры и по делам молодежи
Лучший волонтер Витебщины Ольга Лойко живет в Поставах. Узнали подробности