Навучаць, параяць, падтрымаюць
У маёй сяброўкі 86-гадовая мама зламала шыйку сцягна. Дачка была вымушана забраць яе да сябе. Даглядаць ляжачага чалавека складана. Розныя рэкамендацыі па яе доглядзе шукала ў інтэрнэце, звярталася па парады да знаёмых. А на дапамогу прыйшлі работнікі сацыяльнай службы. Яны навучылі жанчыну хутка мяняць хворай памперсы, пасцельную бялізну і г. д.
— Дзецям нярэдка прыходзіцца даглядаць цяжкахворага роднага чалавека, — расказвала загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Ягела. — І без спецыяльных навыкаў рабіць гэта цяжка. Мы прапануем паслугу навучання членаў сям’і, якія даглядаюць непрацаздольных грамадзян. З мэтай удасканалення сістэмы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, стварэння ўмоў для самастойнага пражывання непрацаздольных грамадзян пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №538 паслугі і парадак іх аказання больш рэгламентаваны.

Іншы раз пажылога чалавека з-за дэменцыі, іншых псіхічных захворванняў пакідаць аднаго дома небяспечна. У такім выпадку выручыць паслуга дзённага нагляду. Калі таму, хто ажыццяўляе догляд, трэба адлучыцца, то на гэты час свайго цяжкахворага роднага чалавека можна прывезці ў аддзяленне дзённага знаходжання або выклікаць спецыяліста дадому.
Дабавіўся пералік сацыяльна-бытавых паслуг, не звязаных з непасрэдным доглядам інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Калі вы даглядаеце такіх людзей і не маеце магчымасці пакінуць іх без нагляду, то сацработнік можа купіць прадукты харчавання, лекі, вырабы медыцынскага прызначэння і даставіць іх вам дадому, здаць рэчы ў хімчыстку або пральню, акажа іншыя бытавыя паслугі.
Калі ў сям’і ёсць дзіця-інвалід, якое не наведвае дзіцячы сад, школу, то маме прыходзіцца даглядаць яго 24 гадзіны ў суткі. Добра, калі падмяніць яе можа бацька, бабуля або іншая радня. А калі родных побач няма? Тады ёсць магчымасць скарыстацца паслугай сацыяльнай няні. Яна прыгледзіць дзіця, а бацькі за гэты час адновяць свае сілы або вырашаць пытанні.
Запатрабаванай застаецца паслуга нянькі для дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў. А таксама для дзяцей да 6 гадоў, якія выхоўваюцца ў сем’ях, дзе адзін або абое бацькоў — інваліды I, II груп. Гэта паслуга не аказваецца ў тым выпадку, калі дзіця-інвалід атрымлівае асноўную або спецыяльную адукацыю ва ўстанове адукацыі, а таксама дадатковую — дома ці калі яго даглядаюць не бацькі, а іншая асоба. Няня дапамагае і тым бацькам, якія выхоўваюць двайнят або блізнят ва ўзросце да трох гадоў.
— Усе вышэйпералічаныя паслугі аказваюцца бясплатна. Не пакінуць чалавека сам-насам са сваімі хваробамі і праблемамі, дапамагчы, падтрымаць добрым словам, даць навыкі па доглядзе цяжкахворых — вось галоўнае ў нашай рабоце. Мы імкнёмся максімальна шырока аказваць падтрымку ўсім, каму патрэбны ўвага і клопат, — падсумавала Іна Ягела.
Анна Анішкевіч
Фота даслана сацслужбай
Читайте также:
В Поставах прошел митинг-реквием в память о воинах-интернационалистах
Где в этом году на Поставщине будет строиться жильё? Узнали подробности
Контролер Поставского РГС Наталья Романенко — лауреат звания «Человек года газового хозяйства Витебщины»