Красный Крест подвёл итоги пятилетки и наметил планы на будущее

Общество

Пад знакам клопату

Нядаўна адбылася абласная справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Сёлета з-за складанай эпідсітуацыі яна праходзіла ў анлайн-рэжыме. Удзел у рабоце канферэнцыі ад нашага раёна прымалі намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сац­абароне Наталля Седзюкевіч, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Чакавы і старшыня раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Шахава.

Старшыня абласной арганізацыі Галіна Жаланава расказала пра тое, што зроблена за мінулыя 5 гадоў. Прыемна было даведацца, што павялічылася колькасць пярвічак. А ўсяго ў склад абласной структуры ўваходзяць 21 раённая, 2 гарадскія і 1 343 пярвічныя арганізацыі. Сярод тых старшынь, якія право­дзяць найбольш дзейсную работу, была адзначана і Таццяна Шахава.

У справаздачным перыядзе пры падтрымцы міжнародных донараў на тэрыторыі Віцебскай вобласці рэалізавана 18 праектаў. Іх асноўныя кірункі: медыцынская, сацыяльная дапамога і догляд дома, адвакацыя інтарэ­саў уразлівых і мабілізацыя супольнасцей. Удзельнічала абласная арганізацыя БТЧК і ў рэалізацыі дзяржаўнага сацыяльнага заказу. Некалькімі ўпраўленнямі па працы, занятасці і сацабароне, сярод якіх і ўпраўленне нашага райвыканкама, на конкурснай аснове былі заключаны дагаворы на аказанне медыка-сацыяльных паслуг пажылым грамадзянам і інвалідам I і II груп, ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія страцілі магчымасць абслугоўваць сябе і самастойна перамяшчацца. Аказваліся паслугі дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў і малазабяспечаным сем’ям, якія выхоўваюць дваіх дзяцей да 2-х гадоў (пагодкаў). З бягучага года ў рамках Закона «Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека» вялікая ўвага будзе ўдзяляцца паліятыўнай дапамозе такой катэгорыі пацыентаў.


Беларускаму таварыству Чырвонага Крыжа сёлета спаўняецца 100 гадоў. Гэта грамадскае аб’яднанне не вырашае палітычных пытанняў, а аказвае канкрэтную дапамогу тым, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Мы працуем за кошт членскіх узносаў, добраахвотных ахвяраванняў і спонсарскай дапамогі. Таму ўдзячныя кожнаму нераўнадушнаму да патрэб дабрачыннай арганізацыі.

Таццяна Шахава


Шмат месца ў сваім дакладзе старшыня абласной арганізацыі БТЧК адвяла рабоце валанцёраў, якія добраахвотна і бескарысліва ўдзельнічаюць у рэалізацыі розных праграм, праектаў, мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне дапамогі ўразлівым катэгорыям грамадзян, прафілактыку сацыяльна значных захворванняў, прапаганду здаровага ладу жыцця. Асабліва запатрабаваная была дапамога добраахвотнікаў у мінулым годзе, калі пачалася пандэмія COVID-19. У сувязі з гэтым быў распрацаваны алгарытм дзеянняў. Клопат пра пажылых людзей стаў прыярытэтам у рабоце. Менавіта людзям сталага ўзросту і тым, хто знаходзіўся ў сама­ізаляцыі, дастаўлялі дамоў самае неабходнае. Не зменшылі ў гэты час сваёй актыўнасці і валанцёры «залатога» ўзросту. Многія працавалі дыстанцыйна: аказвалі псіхасацыяльную падтрымку па тэлефоне, шылі сродкі індывідуальнай аховы, праводзілі інфармацыйную работу.

З паніжэннем тэмпературы паветра валанцёры і работнікі БТЧК больш увагі сталі звяртаць на грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, не маюць пэўнага месца жыхарства. Была арганізавана выдача цёплых рэчаў, прадуктовых набораў. У некаторых гарадах Віцебшчыны, у тым ліку ў Паставах, працуюць інструктары, якія навучаюць людзей паводзінам падчас надзвычайных сітуацый, аказанню першай дапамогі. Работнікі БТЧК не былі ў баку ад такіх акцый, як «Ёлка жаданняў», «Наша дапамога», «Збяром партфель разам» і іншых.

На канферэнцыі былі намечаны планы на наступныя 5 гадоў, абмеркаваны прыярытэтныя задачы і рэалізацыя новых перспектыўных праектаў, выбраны дэлегаты на рэспубліканскі з’езд БТЧК. У іх ліку будзе і Таццяна Шахава.

Анна Анішкевіч



Читайте также:
Чем «Ветразь» отличается от других оздоровительных учреждений? Интервью с главным врачом Сергеем Петуховым
Прививка от коронавируса: кому можно делать и кому противопоказана?
15 февраля в Поставской ЦРБ началась вакцинация против COVID-19



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.