Кто стал лучшим в районных соревнованиях по технике пешеходного туризма?

Спорт

Выявілі найлепшых у пешаходным турызме

6 лютага на базе пастаўскай БШ №5 адбыліся раённыя спаборніцтвы па тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях. У іх удзельнічалі 10 каманд устаноў адукацыі раёна — з усіх гарадскіх школ і гімназіі, Варапаева, Навасёлак, Лынтуп, Кураполля.

У той дзень у спартыўнай зале сабралася больш за 90 школьнікаў. У асабістым заліку яны спаборнічалі ў трох узроставых групах — старэйшай, сярэдняй і малодшай. Юным турыстам патрабавалася пераадолець дыстанцыю, якая ўключала шэраг этапаў: пераправу па паралельных поручнях, «маятнік», «гаць», вязанне вузлоў і іншыя.

Ва ўмовах высокай канкурэнцыі 1-я месцы ў розных узроставых групах занялі Уладзіслаў Кароль, Паліна Кошалева (СШ №2), Алеся Ворса,  Уладзіслаў Чарэнка, Рэната Мядзюха (СШ №1), Андрэй Шалугін (гімназія). Пераможцай у камандным заліку стала першая школа, на 2-м і 3-м месцах — СШ №2 і Лынтупская яслі-сад—сярэдняя школа.

— Такія спаборніцтвы па пешаходным турызме сярод школьнікаў праводзяцца штогод, — адзначыў суддзя турніру, кіраўнік дзіцячага аб’яднання па турызме і спартыўным арыентаванні раённага цэнтра дзяцей і моладзі Уладзімір Кароль. — Праўда, летась яны былі менш маштабнымі і право­дзіліся выключна сярод каманд. Сёлета было прынята рашэнне выявіць найлепшых і ў індывідуальным заліку. Вынікі парадавалі. Асабліва прыемна, што так здорава выступілі ўдзельнікі турклуба «Магелан» пры РЦДМ — у іх 4 першыя, 2 другія і 3 трэція месцы. Як педагог я вылучыў найбольш падрыхтаваных, перспектыўных вучняў, якія будуць прадстаўляць раён на аналагічных абласных спаборніцтвах. Яны пройдуць у Віцебску напрыканцы сакавіка.

Іна Сняжкова
Фота Ганны Казлоўскай



Читайте также:
Скользкая тема. Частые зимние травмы: как избежать и что делать?
Юная поставчанка Ева Иванова стала чемпионкой Витебской области по шахматам
Павел Синица из Новоселок стал серебряным призером областных соревнований по биатлону



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.