«Маладзіца» — лауреат III степени Международного фестиваля искусств «Musical star of Slovenia»

Культура

Сярод бясспрэчных пераможцаў

У сярэдзіне студзеня ў славенскім горадзе Жалец прайшоў Міжнародны фестываль мастацтваў «Musical star of Slovenia». Удзел у ім дыстанцыйна прыняло больш за 2 300 калектываў і індывідуальных выканаўцаў са Славеніі, Польшчы, Расіі, Малдовы, Украіны, Беларусі. Сярод іх быў і народны ансамбль беларускай песні «Маладзіца» Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў.

— Нягледзячы на тое, што многія конкурсы выканальніцкіх мастацтваў і фестывалі перайшлі ў дыстанцыйны фармат, творчае жыццё ў школе кіпіць, — расказвала яе дырэктар Алена Салавей. — З удзельніцамі «Маладзіцы» распрацоўваем новы рэпертуар, рэпеціруем, імкнёмся заяўляць пра сябе на розных конкурсах не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. На «Musical star of Slovenia» прадставілі песню на беларускай мове «Паверце, дзеванькі» ў маёй апрацоўцы. Дыплом III ступені — для нас высокая ацэнка нашай творчасці.

Ансамбль «Маладзіца» (фота з архіва «ПК»)

Навасёлкаўскі філіял падаў заяўку і адправіў відэазапіс выступленняў «Маладзіцы» і аркестра баяністаў «Арт-тоніка» на ўдзел у міжнародным конкурсе «Час цудаў», які праходзіў у Маскве. На днях прыйшло паведамленне, што абодва калектывы ўдастоены Гран-пры.

— Найвышэйшая ўзнагарода прысуджалася ў розных намінацыях, — тлумачыла Алена Салавей. — Яе заваявалі творчыя калектывы з Цюмені, Данецка, Луганска, Белгарада, Самары, Іжэўска, Магілёва. Рады, што сярод бясспрэчных пераможцаў і мы — з аграгарадка Навасёлкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Анна Анішкевіч



Читайте также:
Как работают работники районного Дома культуры во время пандемии коронавируса?
Воропаевской детской школе искусств присвоено имя Иосифа Сушко
Участники фольклорных кружков Дуниловичского СДК и Гуцкого СКЦ провели совместные посиделки



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.