Почему так «потяжелели» жировки? Чем вызвана такая разница в начислениях?

Важное Общество

Сумы, выстаўленыя за жыллёва-камунальныя паслугі ў студзені, здзівілі спажыўцоў: у параўнанні са снежаньскімі яны былі значна вышэйшыя. Чым выклікана такая розніца ў налічэннях? Разбіраемся са спецыялістамі.

Тарыфы і памылкі

Работнікі абслуговай арганізацыі называюць дзве асноўныя прычыны, па якіх «пацяжэлі» жыроўкі. Першая — павелічэнне тарыфаў амаль на ўсе жыллёва-камунальныя паслугі. Змены прадугледжаны пастановай Саўміна Беларусі. Так, з 1 студзеня тэхабслугоўванне для пастаўчан падаражэла на 9,6%, вываз смецця — на 7%, халодная вада — на 10%, водаадвядзенне (каналізацыя) — амаль на 10%, а капрамонт — на 28%.

— Як толькі жыхары райцэнтра атрымалі паведамленні на аплату паслуг, актывізаваліся звароты да нас, — расказвала кіраўнік групы па разлікова-пашпартным абслугоўванні г. Паставы Віцебскага абласнога разлікова-даведачнага цэнтра Надзея Мыраева. — Практычна ўсе датычаць налічэнняў за ваду. Як падаецца заяўнікам, няправільных. Але гэта не так: да платы выстаўляецца сума на тую колькасць зрасходаваных кубоў, якую людзі ўказваюць пры плаце папярэдняй жыроўкі. Гэта значыць, што за спажытую, скажам, у снежні халодную і гарачую ваду, а таксама за яе водаадвядзенне атрымальнікі паслуг будуць плаціць у лютым.

Жыхарка райцэнтра ўдакладняе налічэнні па плаце за ваду

Няправільныя лічбы па зрасходаванай вадзе з’яўляюцца з-за нашай няўважлівасці пры іх прастаўленні, калі разлічваемся праз АРЫП, альбо пры некарэктным агучванні паказанняў аператару, калі плацім на пошце альбо ў банку. Напрыклад, да 2016 года за гарачай вадой быў зафіксаваны лічыльнік №1, а за халоднай — №2. Зараз трэба арыентавацца не на нумар, а на папярэднія паказанні. Таму аператару неабходна казаць, напрыклад: «Да 152 кубоў дадайце 1, да 692-х — 3».

Калі памылка ўжо дапушчана, можаце напісаць заяву на пераразлік. Для гэтага неабходна звярнуцца ў групу па разлікова-пашпартным абслугоўванні (вул. Савецкая, 63). Ёсць і другі варыянт — стаўце нулявы расход вады, пакуль паказчыкі не дагоніце да неабходных.

Халоднае надвор’е

Другая прычына, якая паўплывала на суму ў жыроўках, — халодная зіма. Такіх маразоў не было як мінімум два гады. Таму ў той перыяд і налічэнні за ацяпленне фактычна не адрозніваліся ад восеньскіх.

— У снежні сярэднясутачная тэмпература паветра склала –0,80С, а ў студзені — –4,50С, — прыводзіць лічбы начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ЖКГ Вольга Шыцько. — Інтэнсіўнасць падачы цяпла ў жылфонд напрамую зале­жыць ад надвор’я: чым ніжэйшая тэмпература, тым больш гарачымі становяцца цепланосьбіты, а значыць, узрастае і аб’ём спажытых гігакалорый. Да прыкладу, на ацяпленне аднапакаёвай кватэры агульнай плошчай 34,1 м2 у студзені зрасходавана 1,1222 Гкал, а ў снежні мінулага года — 0,9511 Гкал. У грашовым выражэнні гэта 23,14 рубля і 19,61 рубля. Розніца склала 3,53 рубля. Пры гэтым тарыф на ацяпленне застаўся ранейшым — 20,6216 рубля.


За першую палову лютага сярэднясутачная тэмпература паветра склала –110С. А гэта значыць, што ў жыроўках, якія атрымаем у наступшым месяцы, сумы за ацяпленне кватэр будуць яшчэ большымі.


Усе дамы ў райцэнтры абсталяваны прыборамі групавога ўліку расходу цеплавой энергіі, якія фіксуюць яе фактычнае спажыванне. Для кожнага будынка ён розны: чым лепш уцеплены дом, тым менш патрабуецца гігакалорый на яго абагрэў. Майце на ўвазе, што на цепластраты ўплывае не толькі матэрыял сцен (блочныя прапускаюць цяпла больш, чым цагляныя), але і якасць вокан, і нават адчыненыя на працяглы час дзверы пад’езда.

Колькасць зрасходаваных гігакалорый на ацяпленне жылых памяшканняў дома можна ўбачыць у паведамленні на плату, а на абагрэў месцаў агульнага карыстання — не.

— Няма тэхнічнай магчымасці вызначыць іх колькасць у дамах, пабудаваных да 2010 года, — тлумачаць у аддзеле. — Жыльцы новабудоўляў мо­гуць запрасіць у нас такі разлік пасля завяршэння ацяпляльнага сезона. Нагадаем, што для эканоміі пад’езды ацяпляюцца пры тэмпературы вонкавага паветра ніжэй за +80С.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Где в этом году на Поставщине будет строиться жильё? Узнали подробности
Александр Гарный и Александр Яночкин — лауреаты областной премии «Человек года Витебщины»
Елена Сыропятко из д. Ясюки создает креативное мыло ручной работы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.