Посмотрите, как весело и с размахом отметили Запусты в Лынтупах

Общество

Быў вясёлым «тлусты» аўторак

17 лютага ў вернікаў каталіцкай канфесіі была Папяльцовая серада, з якой пачынаецца Вялікі пост. Папярэднічалі гэтаму дню запусты, або, як яшчэ казалі ў народзе, «тлусты» аўторак. Здаўна ў гэты дзень было прынята весяліцца і есці ад душы, гэты час лічыўся самым сытым і бесклапотным у годзе.

Традыцыю святкаваць запусты падтрымліваюць у лынтупскім аддзяленні дзённага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Ладзіліся яны і сёлета. На працягу пяці гадзін удзельнікі мерапрыемства  каталіся па гарпасёлку на кані, спявалі пад гармонік, танцавалі, вадзілі карагоды, смажылі шашлыкі… Станоўчых эмоцый было цераз край!

З-за пандэміі сёлета мы не запрашалі на свята мясцовых жыхароў, прыйшло толькі паўтара дзясятка нашых пастаянных наведвальнікаў ва ўзросце «60+», — гаварыла загадчыца аддзялення Валянціна Асіпенка. — Таму мерапрыемства атрымалася менш маштабным, але гэта ніяк не паўплывала на яго агульны вясёлы настрой. Пажылыя людзі, якія прытаміліся ад абмежаванняў, звязаных з каранавірусам, нарэшце змаглі сумесна адпачыць, актыўна правесці час на свежым паветры, шчыра нагававарыцца за агульным сталом.

Падчас напружанай эпідабстаноўкі лынтупскае аддзяленне дзённага знаходжання сваю дзейнасць не спыняла: як і раней, працавалі ўсе гурткі, праўда, наведвала іх значна меншая колькасць мясцовых жыхароў. Паступова работа ўстановы вяртаецца да прывычнага рэжыму. Цяпер там ідзе актыўная падрыхтоўка да канцэрта, які адбудзецца 8 сакавіка ў гарпасялковым Доме культуры. Лынтупчан чакаюць выступленне Вольгі Мажуты і вакальнага гурта «Актыўнае пакаленне». Пачатак у 13 гадзін. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Где в этом году на Поставщине будет строиться жильё? Узнали подробности
Александр Гарный и Александр Яночкин — лауреаты областной премии «Человек года Витебщины»
Елена Сыропятко из д. Ясюки создает креативное мыло ручной работы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.