Поставчанка Надежда Новицкая — финалистка конкурса «Миссис Вселенная Беларусь»

Главное Общество

Прэтэндуе на «Місіс Сусвет Беларусь»

У гэтым найпрэстыжнейшым конкурсе прыгажосці і таленту ўдзельнічаюць толькі замужнія жанчыны ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. Сёлета ад беларусак паступіла больш за 2 500 заявак. За карону і права прадставіць нашу краіну на міжнародным конкурсе будуць змагацца 30 прэтэндэнтак. Сярод іх і Надзея Навіцкая (у дзявоцтве — Гарбаценка).

Надзя нарадзілася ў Германіі. Калі ёй быў адзін год, бацьку-ваеннаслужачага перавялі ў Паставы. Тут жылі яе бабулі і дзядулі. У адной з іх па вуліцы Вакзальнай дзяўчынка любіла бавіць час. Вучылася ў СШ №2, Барысаўскім медыцынскім каледжы, загадвала фельчарска-акушэрскім пунктам у Свіранах, працавала медсястрой у тэрапеўтычным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, воінскай часці 2044. Спецыяль­насць «Інструктар-метадыст па адаптацыйнай рэабілітацыі» атрымала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Выйшла замуж за ваеннаслужачага. Цяпер жыве ў Мінску, выхоўвае 10-гадовую Мяланію і Дзіянку, якой нядаўна споўніўся годзік. Спрабуе свае сілы ў якасці блогера на тэму аздараўлення.

— Рэкламу пра беларускі этап конкурсу «Місіс Сусвет-2021» выпадкова ўбачыла ў сацыяльных сетках і падала заяўку, — расказвала Надзея. — Праз некалькі дзён атрымала запрашэнне на гутарку. Гэта было нечаканасцю. Там патрабавалася паразважаць пра жыццё, выхаванне дзяцей, падзяліцца сваімі перакананнямі, расказаць пра захапленні і каштоўнасці. А праз некалькі дзён перазванілі і сказалі, што я ўвайшла ў лік фіналістак. І гэта ўжо маленькая перамога! Значыць, удзельнічаць у гэтым маштабным конкурсе могуць не толькі жанчыны, якія займаюцца мадэльным бізнесам, шмат часу праводзяць у салонах прыгажосці, але і такія, як я, — з невялікага горада, са звычайнай сям’і, кожны дзень якіх напоўнены бытавымі клопатамі. Я не баюся ніякай работы, у тым ліку фізічнай. Настойліва іду да пастаўленай мэты. І ў той жа час стараюся заставацца прывабнай, захаваць натуральную прыгажосць, жаноцкасць.

Аднахвілінны прэзентацыйны відэаролік пра сябе Надзя здымала пры ўездзе ў Паставы, на фоне царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворца, ля помніка Антонію Тызенгаўзу. Прызналася, што любіць родны горад і ганарыцца ім. Тут жывуць яе бацькі, многія аднакласнікі, сябры, былыя калегі-медыкі. Надзея, калі жыла ў нашым райцэнтры, удзельнічала ў розных прафесійных конкурсах, яна — аматарка песень і танцаў. Камунікабельная, адкрытая, шчырая, жыццярадасная, аптымістычная — такое ўражанне засталося ў мяне пасля гутаркі з ёй.

З 20 лютага па 7 сакавіка канкурсанткі будуць удзельнічаць у майстар-класах па этыкеце, фотапазіраванні, рыхтавацца да дэфіле, спаборнічаць у кулінарным майстэрстве, прадстаўляць творчыя нумары. А 8 сакавіка адбудзецца фінал.

— Упэўненасці мне дадае муж, — расказвала Надзея. — Падтрымліваюць бацькі, родныя, сябры, калегі. Шмат дапамагае брат Генадзій. На конкурсе будуць ацэньваць не толькі знешнія даныя, але і ўменне прэзентаваць сябе і сваё актыўнае сацыяльнае жыццё.

Пажадаем нашай зямлячцы ўдачы, поспехаў і перамогі!

Анна Анішкевіч
Фота з архіва гераіні



Читайте также:
В детстве 2 белоруса отдыхали у родных в Поставах, но познакомились в Америке
Злата Ярошевич из Новоселок стала дважды лауреатом I степени в международном телепроекте «Кубок Дружбы»
Поставчанка Екатерина Юркова создает необычные по размеру и красоте цветы из изолона



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.