Плённае ўзаемадзеянне
Ствараць і падтрымліваць аптымальныя ўмовы для развіцця маладзёжнай ініцыятывы, лідарскіх якасцей юнакоў і дзяўчат, садзейнічаць раскрыццю іх творчага патэнцыялу, выхоўваць у маладога пакалення пачуццё патрыятызму — задача нумар адзін для ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Мяркуючы па шматлікіх дыпломах, Пастаўскі райкам аб’яднання спраўляецца з ёй выдатна. Чарговую ўзнагароду маладзёжны лідар раёна Кацярына Малевіч атрымала 2 лютага на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама. На гэты раз маладзёжная суполка Пастаўшчыны заняла 2-е месца ў конкурсе на найлепшы тэрытарыяльны камітэт Віцебскай вобласці па ўзаемадзеянні з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Аналагічны дыплом, а таксама кубак атрымаў і названы аддзел райвыканкама.
— Вынікі падводзіліся за мінулы год, — дзялілася прыемнай навіной першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. — Наша работа ацэньвалася па сарака крытэрыях. У іх ліку колькасць членаў тэрытарыяльнага камітэта, плата ўзносаў, стварэнне новых пярвічак, праведзеныя мерапрыемствы і інш. Вельмі прыемна апынуцца сярод лідараў. Будзем і надалей актыўна супрацоўнічаць з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, укараняць новыя формы работы з моладдзю.
Найлепшымі ў конкурсе прызнаны глыбачане. На трэцім месцы — палачане.
Вераніка Філановіч. Фота аўтара
Читайте также:
Поставчанка Екатерина Юркова создает необычные по размеру и красоте цветы из изолона
Транспортный налог-2021: когда и кто платит, что за «упрощенка» и кто вообще ничего не должен?
Старейшина д. Балаи Марина Таболо вникает в жизнь односельчан, не остается равнодушной ни к чему