Работники РДК провели интерактивную игру по безопасности для учащихся младших классов СШ №4

Безопасность

Вучыліся, гуляючы

12 лютага глядзельная зала раённага Дома культуры па вуліцы Станкевіча гула нібы вулей — так весела і шумна тут праходзіў інтэлектуальна-забаўляльны квіз па правілах бяспекі.

Што ўплывае на стан здароўя? Які від спорту з’яўляецца самым «разумным»? Як паводзіць сябе ў грамадскім транспарце? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні работнікі РДК шукалі разам з навучэнцамі малодшых класаў СШ №4, для якіх і падрыхтавалі інтэрактыўную гульню.

Удзельнікі квіза паўтараюць танцавальныя рухі за Сонечным Чалавечкам

Не паспела вядучая мерапрыемства Алена Сля­дзеўская падзяліць аўдыторыю на 4 каманды, як з крыкамі «пачакайце!», «нас да сябе вазьміце!» у залу ўбеглі Мядзведзь Міша, Ліса Аліса, Чарапаха Тарціла і Абдымушка-хахатушка. Казачныя персанажы спяшаліся на праект «Мінута славы», каб прадэманстраваць свае таленты, але памыліліся памяшканнем. Выганяць іх школьнікі не сталі, дамовіўшыся, што тыя дапамогуць адказваць ім на каверзныя пытанні віктарыны. І госці не падвялі.

Квіз складаўся з некалькіх раўндаў. Першы быў прысвечаны тэме здароўя, другі — спорту, трэці — правілам дарожнага руху і паводзін у транспарце. Выконваючы заданні, каманды адказвалі на тэматычныя пытанні, працягвалі прымаўкі, адрознівалі дазваляльныя і забараняльныя дарожныя знакі, энергічна рабілі зарадку пад музыку.

А як вясела было падчас завяршальнага, чацвёртага раўнда, калі да ўдзельнікаў свята далучыўся Сонечны Чалавечак! Усе разам не толькі танцавалі, але і ўгадвалі назву кампазіцыі і яе выканаўцу. Ну а падчас фінальнай песні развучылі новыя танцавальныя рухі, паўтараючы іх за новым персанажам і ўдзельнікамі танцавальнага калектыву «Карамелькі».

З заданнямі ўсе каманды справіліся выдатна, а гэта значыць, што ў квізе перамагла… СШ №4!

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Поставчане победили в межрайонных соревнованиях по рыбной ловле
Как работники железной дороги справляются со снежной зимой?
Работники ЖКХ убирают сосульки и снежные шапки с крыш в Поставах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.