Работники ЖКХ убирают сосульки и снежные шапки с крыш в Поставах

Безопасность

Тояць у сабе пагрозу

Ледзяшы і снегавыя шапкі на пабудовах ствараюць непаўторны зімовы каларыт. Разам з тым яны з’яўляюцца вельмі небяспечнымі. Каб справа не дайшла да бяды, за станам дахаў сочаць камунальнікі.

Пасля выпадзення вялікіх ападкаў работнікі УП ЖКГ абавязкова манітораць жыллёвы фонд, які абслугоўваюць. Калі выяўляюць вялізныя пласты снегу, наледзь ці ледзяшы на дахах, то адпраўляюцца на іх ліквідацыю. За гэтай справай у сераду і заспела двух работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, якія шчыравалі па вуліцы Станкевіча, 10, у райцэнтры. Вадзіцель аўтагідрапад’ёмніка Славамір Януковіч падымаў люльку на неабходную вышыню, а Сяргей Баганаў ачышчаў вадасцёкавыя жалабы. Справіўшыся з гэтай задачай, страхар залез на дах і пачаў рыдлёўкай скідваць снег з карнізных пліт. Кіраваў працэсам майстар рамонтна-будаўнічага ўчастка Дзмітрый Асаевіч.

Сяргей Баганаў ачышчае дах ад снегу

— З дапамогай пад’ёмнай тэхнікі ачышчаем дамы з вадасцёкавымі жалабамі. У райцэнтры такіх 50, — тлумачыў Дзмітрый Асаевіч. — На дахі дамоў з унутраным вадасцёкам падымаемся праз паддашкавае памяшканне. Снег уяўляе пагрозу тады, калі яго шмат: з-за цяжару можа не вытрымаць канструкцыя. Таксама важна не дапусціць утварэння ледзяшоў, якія з’яўляюцца з-за перападаў тэмпературы, са­чыць, каб не забілася ліўнёўка. У зоне работ ставім агароджу.

Пік барацьбы з ледзяшамі прыпадае на канец лютага — пачатак сакавіка, калі мінусавая тэмпература часта чаргуецца з плюсавой. А значыць, сезонная работа на дахах жыллёвага фонду толькі набірае абароты.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Какие традиции чтят военнослужащие погранзаставы «Лынтупы» и как выглядит комната боевой славы?
Поставчане победили в межрайонных соревнованиях по рыбной ловле
Как работники железной дороги справляются со снежной зимой?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.