Старейшина д. Балаи Марина Таболо вникает в жизнь односельчан, не остается равнодушной ни к чему

Общество

Старэйшына ўнікае ва ўсё

— Мне лішні раз ехаць у Балаі не трэба. Ведаю, калі там узнікае якое-небудзь пытанне, за вырашэнне яго возьмецца Марына Міхайлаўна, — гаварыў пра старэйшыну вёскі старшыня Курапольскага сельскага Савета Мікалай Яльчык. — Ініцыятыўная, баявая, яна не толькі даносіць інфармацыю да сельвыканкама, але і сама звяртаецца ў розныя інстанцыі.

Марына Табола загадвае мясцовым магазінам. Людзі прыходзяць сюды не толькі па пакупкі, але і пагаварыць пра тое, што іх хвалюе.

— Ды я і сама ведаю, што людзям трэба, — расказвала Марына Табола. — Напрыклад, нарыхтаваць паліва на ацяпляльны сезон. Кожны год складаю спісы, перадаю іх у Полаўскае лясніцтва. Хадайнічала, каб найперш прывозілі дровы інвалідам і адзінокім састарэлым. Напрыканцы лета найбольш хвалюе пытанне абмалоту збожжа на прысядзібных участках. Таксама складаю спісы тых, хто мае ў гэтым патрэбу, і перадаю іх у дыспетчарскую сельгаспрадпрыемства. Тэхніку выдзяляе ААТ «Кураполле-агра».

Або вось такі прыклад. У былых калгасных працаўнікоў, акрамя дома, у якім яны жывуць, меўся яшчэ адзін — вельмі стары, які даўно трэба было знесці. А як гэта зрабіць старым адзінокім людзям? Падзяліліся сваёй праблемай са старэйшынай. Тая ў сваю чаргу звярнулася да дырэктара ААТ «Кураполле-агра» Васілія Касцяня. Гаспадарка выдзеліла тэхніку — і дом быў знесены. Мінулай восенню ўзнікла пытанне з вулічным асвятленнем. Марына Табола падала заяўку ў раён электрасетак, пасля патэлефанавала туды. Праз нейкі час энергетыкі задаволілі просьбу. Клапоціцца старэйшына і пра добраўпарадкаванне вёскі, своечасовае абкошванне травы.

— Марына Міхайлаўна не толькі старэйшына, але і дэпутат сельскага Савета, — падкрэсліў яго старшыня. — Яна пастаянна ўнікае ў жыццё аднавяскоўцаў, ні да чога не застаецца раўнадушнай. Вялікі дзякуй ёй за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Злата Ярошевич из Новоселок стала дважды лауреатом I степени в международном телепроекте «Кубок Дружбы»
Поставчанка Екатерина Юркова создает необычные по размеру и красоте цветы из изолона
Транспортный налог-2021: когда и кто платит, что за «упрощенка» и кто вообще ничего не должен?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.