Транспортный налог-2021: когда и кто платит, что за «упрощенка» и кто вообще ничего не должен?

Важное Общество

Каму і як плаціць падатак?

З 1 студзеня гэтага года з Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь выключаны такі аб’ект абкладання дзяржаўнай пошлінай, як выдача дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Замест яго ўведзены транспартны падатак, пра асаблівасці платы якога карэспандэнт «ПК» гутарыць з намеснікам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне Таццянай ПАТРУШАВАЙ.

— Таццяна Францаўна, за якія транспартныя сродкі трэба будзе плаціць падатак?

— За ўсе зарэгістраваныя ў Дзярж­аўтаінспекцыі незалежна ад іх удзелу ў дарожным руху. Пры гэтым фізічныя асобы, якія да 1 студзеня 2021 года заплацілі дзяржаўную пошліну і атрымалі дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, транспартны падатак бу­дуць плаціць толькі за тыя месяцы, якія застануцца пасля заканчэння тэрміну дзеяння такога дазволу. У адпаведнасці з заканадаўствам, падатак не бярэцца за аўтамабілі і іншы транспарт, выпушчаны да 1992 года або звесткі пра год выпуску якога адсутнічаюць, зняты з уліку ДАІ да 1 ліпеня 2021 года і той, які знаходзіцца ў пошуку як выкрадзены.

— Вядома, што пры налічэнні транспартнага падатку прадугледжаны пэўныя льготы для асобных катэгорый грама­дзян. Якія і для каго?

— Сума падатку змяншаецца на 50% у адносінах да транспартных сродкаў, зарэгістраваных на ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў І і ІІ груп, асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, або тых, якія маюць права на датэрміновую пенсію; на 25% — для інвалідаў ІІІ групы. Ільгота па зніжэнні стаўкі транспартнага падатку даецца пры наяўнасці ў фізічнай асобы сапраўднага вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі. Акрамя таго, грамадзяне, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццё­вай сітуацыі, могуць быць цалкам або часткова вызвалены ад платы падатку на транспартныя сродкі, калі не выкарыстоўваюць іх у прадпрымальніцкай дзейнасці. Такое вызваленне даюць мясцовыя Саветы дэпутатаў або па іх даручэнні выканаўчыя і распарадчыя органы.

— Многіх пастаўчан цікавіць, якім чынам трэба будзе плаціць транспартны падатак.

— Яго плата будзе ўносіцца за мінулы каляндарны год на падставе паведамлення, якое падатковы орган дашле грамадзяніну не пазней за 1 верасня. Тэрмін платы — да 15 лістапада бягучага года. У той жа час Падатковым кодэксам устаноўлены асаблівасці платы транспартнага падатку за 2021 год. Так, фізічныя асобы, якія не атрымалі па стане на 1 студзеня названага года дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, будуць абавязаны не пазней за 15 снежня 2021 года ўнесці авансавы плацеж у памеры адной базавай велічыні, а за прычэп, прычэп-дачу (караван) і матацыкл — у памеры 20 рублёў за кожны аб’ект падаткаабкладання. Паведамленне на такія плацяжы будзе накіравана падатковым органам да 1 лістапада бягучага года. Даплату транспартнага падатку за 2021 год трэба будзе зрабіць не пазней за 15 лістапада 2022 года таксама на падставе паведамлення, якое будзе ўручана не пазней за 1 верасня 2022 года.

— Дзякуй за растлумачэнні! Думаю, цяпер у аўтамабілістаў не павінна ўзнікнуць пытанняў наконт новаўвядзення.

Алена Шапавалава



Читайте также:
В Беларуси ужесточили наказание для пьяных водителей
Военнослужащие погранзаставы «Ярево» охраняют границу в любую погоду (+видео)
В Поставском районе из-за снега и гололеда увеличилось количество аварий



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.